Чарвякі
Чарвякі (лац.: Vérmes) — група жывёл, у якую ўваходзяць бесхрыбтовыя арганізмы з тонкім падоўжаным целам і мяккімі пакровамі. Па такой класіфікацыі сюды адносяць некалькі тыпаў чарвякоў, а таксама лічынак шматлікіх насякомых.
Парафілетычная група жывёл | |||
---|---|---|---|
Назва | |||
Чарвякі (Vermes Linnaeus) | |||
Статус назвы | |||
не вызначаны | |||
Бацькоўскі таксон | |||
Жывёлы (Animalia) | |||
Прадстаўнікі | |||
Гл. тэкст |
|||
|
Форма цела чарвякоў аказалася вельмі паспяховай, гэтаму сведчыць той факт, што чарвякі насяляюць амаль любы куток свету: ад прэснай і марской вады да сушы. Жыццёвая дзейнасць іх таксама разнастайная. Напрыклад земляныя чарвякі спрыяюць кругазвароту рэчываў у экасістэме, а некаторыя паразітычныя чарвякі, якія жывуць у арганізмах іншых істот, наносяць вялікую шкоду пераносчыку. Таксама асобныя віды чарвякоў выкарыстоўваюцца ў медыцыне.