Чаці
|
Чаці (Джаці) (егіп. tjati, tjaty) — вялікі ўправіцель, вышэйшая пасада ў Старажытным Егіпце. У рускамоўнай літаратуры часам перакладаецца арабскім тэрмінам візір.
Чаці быў правай рукой фараона, у яго руках было засяроджана практычна ўсё кіраванне дзяржавай, за выключэннем ваенных структур. Чаці быў «казначэем багоў», «таемным дарадцам для варварскіх краін», кіраваў усімі працамі і даручэннямі. Акрамя таго, чаці быў вярхоўным суддзёй, кіруючы так званымі «Шасцю вялікімі палатамі». У апошні перыяд існавання Старога царства чаці таксама сталі кіраўніком горада сталіцы. Пачынаючы з XXII стагоддзя да н. э. на пасаду чаці фараон прызначаў толькі сваіх сваякоў.
У познім царстве існавала два чаці - Верхняга Егіпта (Чаці Поўдня) і Ніжняга Егіпта .