Чыда (цыклон)
Цыклон «Чыда» — трапічны цыклон, які абрынуўся на Паўднёва-Усходнюю Афрыку ў снежні 2024 года. Выклікаў разбурэнні і вялікую колькасць ахвяр, асабліва на востраве Маёта, які ўваходзіць у склад аднайменнага заморскага рэгіёну Францыі[3]. Вядома як мінімум пра 119 пацверджаных загінулых.
Чыда | |
---|---|
Дата пачатку | 9 снежня 2024 |
Lowest atmospheric pressure | 935 hectopascal[1] |
Maximum sustained winds | 59 метр у секунду[1] і 69 метр у секунду[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цыклон «Чыда» сфармаваўся 10 снежня ў паўднёва-заходняй частцы Індыйскага акіяна і хутка нарастаў у інтэнсіўнасці. 12 снежня «Чыда» абрынуўся на астравы Агалега, частку Маўрыкія, стаўшы самым моцным цыклонам з часоў цыклона «Андры» ў 1983 годзе[4]. Шторм працягнуў рух на захад, прайшоў на поўнач ад Мадагаскара і 15 снежня абрынуўся на мацерыковую частку Афрыкі прыкладна за 30 км на поўдзень ад горада Пемба ў правінцыі Каба-Дэльгада ў Мазамбіку[5]. 16 снежня ў 6:00 UTC цэнтр цыклона знаходзіўся на поўдні Малаві з максімальнымі ўстойлівымі вятрамі 74 км/г[6].
Прэфект Франсуа-Ксаўе Б’евіль класіфікаваў «Чыда» як самы моцны цыклон, які абрынуўся на Маёту з 1934 года[5], а на Каморскіх Астравах быў абвешчаны тыдзень нацыянальнай жалобы[7].
Крыніцы
правіць- ↑ а б http://www.meteo.fr/temps/domtom/La_Reunion/webcmrs9.0/francais/activiteope/data/20242025/2024RE04.html
- ↑ https://wiki.chlod.net/jtwc/text/2024-12-12-0750-sh0425web.txt
- ↑ https://www.bbc.com/russian/articles/c70ex7n0z42o
- ↑ Kothari, Rishav. Tropical Cyclone Chido hits Agalega as the strongest in over 50 years, heads toward Mayotte and Mozambique (англ.) . The Watchers (12 снежня 2024). Праверана 16 снежня 2024.
- ↑ а б Savage, Rachel (2024-12-16). "Mayotte cyclone: health services in ruins as rescuers race to reach survivors". The Guardian [брытанская англійская]. 0261-3077. Праверана 2024-12-16.
- ↑ Mayotte, Comoros, Mozambique - Tropical cyclone CHIDO, update (GDACS, INGD, UN OCHA, COGIC, media) (ECHO Daily Flash of 16 December 2024) - Mayotte (France) | ReliefWeb (англ.). reliefweb.int (16 снежня 2024). Праверана 16 снежня 2024.
- ↑ Presse, AFP-Agence France. Comoros Declares Week Of National Mourning After Cyclone Chido (англ.) . www.barrons.com. Праверана 16 снежня 2024.