Чыр (рака)
Чыр (руск.: Чир) — рака ў Растоўскай і Валгаградскай абласцях Расійскай Федэрацыі, правы прыток Дона. Адно з меркаваных месцаў бітвы дружыны ноўгарад-северскага князя Ігара з полаўцамі.
Чыр | |
---|---|
руск. Чир | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 317 км |
Басейн | 9 580 км² |
Расход вады | 12 м³/с (за 10 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | Donskaya Gryada[d] |
• Месцазнаходжанне |
Данская града, хутар Іллічоўка |
• Каардынаты | 49°23′16″ пн. ш. 41°10′14″ у. д.HGЯO |
Вусце | Цымлянскае вадасховішча |
• Месцазнаходжанне | хутар Астроўскі |
• Каардынаты | 48°26′47″ пн. ш. 43°05′02″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Цымлянскае вадасховішча → Дон → Азоўскае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | Растоўская вобласць, Валгаградская вобласць |
Код у ДВР | 05010300812107000009603 |
Даўжыня ракі — 317 км, вадазборная плошча — 9580 км²[1][2]. Упадае ў Цымлянскае вадасховішча за 456 км вышэй за вусце Дона[2].
Агульныя фізіка-геаграфічныя ўласцівасці
правіцьЧыр бярэ пачатак на Данскай градзе (вышэй за хутар Іллічоўка). У вярхоўі Чыр даволі блізка падыходзіць (кіламетраў на 15) да Дона, прычым грэбень водападзелу набліжаецца да Дона амаль на 5 км. Заходні водападзел з Калітвай таксама падыходзіць амаль ушчыльную да ракі, з прычыны чаго правыя прытокі Чыра маюць выгляд буйных лагчын, даўжынёю не больш за 10-15 км. Далей Чыр паварочвае на паўднёвы ўсход і паступова аддаляецца ад Дона. У верхнім цячэнні даліна ракі шырокая, неглыбокая і досыць сіметрычная. Вышыня і крутасць абодвух берагоў аднолькавыя, па левым беразе цягнуцца пяскі. Злева ўпадаюць шэраг доўгіх лагчын і малаводных рэчак (Чорная, Крывая і Цуцкан), але сам Чыр у вярхоўях даволі глыбокі і ўтварае добрыя плёсы. Асноўны напрамак цячэння з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Ніжэй вусці ракі Куртлак пачынаецца сярэдняя плынь Чыра, які паварочвае прама на поўдзень. Тут правы бераг рэзка стромкі да абрывістага, левы — спадзісты і неўзаметку пераходзіць у пакатыя схілы водападзельнага стэпу, пакрытыя рухомымі пяскамі. У сярэднім і ніжнім цячэнні Чыр мае значную шырыню і глыбіню і сталую плынь, падтрымоўваную крыніцамі, што сілкуюцца водамі пяшчаных тэрас[3]. Ніжэй за хутар Саланецкі Чыр паварочвае на ўсход, у раёне горада Суравікіна — на паўднёвы ўсход.
Прытокі
правіцьАсноўныя прытокі[2]:
- р. Гусынка (п)[4]) — 262 км ад вусця
- р. Чорная — (л)[4] — 246 км ад вусця
- р. Іллінка — (л)[4] — 228 км ад вусця
- р. Вярбоўка — (п)[4] — 222 км ад вусця
- р. Крывая — (л)[4] — 221 км ад вусця
- р. Цуцкан — (л)[4] — 194 км ад вусця
- р. Куртлак — (л)[4] — 160 км ад вусця
- р. Гразная — (п)[4] — 124 км ад вусця
- р. Машка — (л)[4] — 106 км ад вусця
- р. Бярозавая — (л)[4] — 30 км ад вусця
- р. Добрая* — (л)[4][5]
- р. Ліска* — (л)[4][6]
(*) — цяпер упадаюць у Чырскі заліў Цымлянскага вадасховішча.
Гідралогія
правіцьЗ прычыны значнага выпарэння ў вяснова-летнюю пару, асноўнае сілкаванне рака атрымлівае падчас вясновага снегараставання. Гадавы сцёк выяўляецца звычайна высокай вясновай паводкай і нізкай летне-восеньскай і зімовай межанью[7].
Населеныя пункты
правіцьАсноўныя населеныя пункты: станіцы Каргінская, Бакоўская, Краснакуцкая, Савецкая, Абліўская (Растоўская вобласць), горад Суравікіна (Валгаградская вобласць).
Даныя воднага рэестра
правіцьПаводле даных дзяржаўнага воднага рэестра Расійскай Федэрацыі рака належыць да Данской басейнавай акругі; водагаспадарчы ўчастак — Чыр, без ракі Чыр; рачны падбасейн ракі — Дон паміж упадзеннем Хопра і Северскага Данца. Рачны басейн ракі — Дон (расійская частка вадазбору)[2].
Крыніцы
правіць- ↑ Н. М. Михайлова. Чир. — артыкул з навукова-папулярнай энцыклапедыі «Вода России».
- ↑ а б в г Чир (руск.) — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.
- ↑ Природа Ростовской области (Яцута К. З.) (руск.). rostov-region.ru. Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2013. Праверана 12 снежня 2019.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л Топографическая карта Европейской России (руск.). www.etomesto.ru. Праверана 12 снежня 2019.
- ↑ Добрая (руск.) — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.
- ↑ Лиска (Лиски) (руск.) — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.
- ↑ а б Схема комплексного использования и охраны водных объектов бассейна реки Дон. Книга 1. Общая характеристика бассейна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2015.
Літаратура
правіць- Н. М. Михайлова. Чир. — артыкул з навукова-папулярнай энцыклапедыі «Вода России».
- Моложавенко В. С. Чир — казачья река (руск.). — Москва: Молодая гвардия, 1988. — 144 с. — 50 000 экз. — ISBN 5-235-00115-X.
- Чир, река // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Чир (река) // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Чир // Словарь современных географических названий : (ru) / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург : У-Фактория, 2006. (руск.)