Шарджа (горад)
Шарджа (араб. لشارقة) — трэці па велічыні горад ААЭ, адміністрацыйны цэнтр эмірата Шарджа.
Шарджа
الشارقة
| ||||||||||||||||||||||||||||
Насельніцтва 519 тыс. чалавек (2003).
Гісторыя
правіцьПаселішчы на месцы Шарджа вядомыя са старажытных часоў. Бурны росквіт гандлю ў XIX стагоддзі зрабіў горад самым важным марскім портам.
Геаграфія
правіцьРазмешчаны на беразе Персідскага заліва на паўночны ўсход ад сталіцы — Абу-Дабі па суседстве з Дубаем і Аджманам, утварае агламерацыю. За апошнія 20 гадоў горад моцна павялічыўся ў памерах, увабраўшы ў сябе прыгарадныя вёскі. Зараз Шарджа займае тэрыторыю ў 235,5 км², прамысловыя кварталы і прыгарады працягнуліся на некалькі кіламетраў у напрамку пустыні на поўнач і ўсход. Цэнтр ж горада размясціўся ўздоўж лагуны, дзе размешчаны зоны адпачынку і паркі.
Славутасці
правіцьТранспарт
правіцьУ горадзе ёсць марскі порт і буйны міжнародны аэрапорт, які дзейнічае з 1932 года.