Шэхрэ-Корд
горад у Іране
Шэхрэ-Корд — горад у цэнтральным Іране, адміністрацыйны цэнтр астана Чахармахаль і Бахціярыя. Насельніцтва — 126 746 чалавек. Вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, адзення. Клімат — сухі, халодныя зімы, лета — цёплае. Адзін з найбольш высакагорных гарадоў Ірана. У прыгарадах Шэхрэ-Корда размешчаны гарналыжны курорт.
| ||||||||||||
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20230128131500/https://www.citypopulation.de/en/iran/cities/
- ↑ جمعیت به تفکیک تقسیمات کشوری Праверана 29 кастрычніка 2023.