Эдуар Манэ
Эдуа́р Манэ́ (23 студзеня 1832, Парыж — 30 красавіка 1883, Парыж) — французскі мастак, адзін з найвыбітнейшых мастакоў ХІХ стагоддзя.
Эдуар Манэ | |
---|---|
фр.: Édouard Manet | |
Дата нараджэння | 23 студзеня 1832[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 красавіка 1883[1][5][…] (51 год) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Auguste Manet[d] |
Маці | Eugénie-Désirée Fournier[d] |
Жонка | Suzanne Manet[d][9] |
Дзеці | Léon Leenhoff[d] |
Род дзейнасці | мастак, ілюстратар, літограф, архітэктурны чарцёжнік, рысавальнік, дзеяч выяўленчага мастацтва, дзеяч мастацтваў |
Жанр | партрэт[4], жанравы жывапіс[4], нацюрморт[4], пейзаж[4] і рэлігійны жывапіс[d][4] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | імпрэсіянізм[4] |
Уплыў | Тама Куцюр і Auguste Boulard[d] |
Уплыў на | Eva Gonzalès[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юнацтва
правіцьЭдуар Манэ нарадзіўся ў доме 5 па вуліцы Банапарта ў парыжскім квартале Сен Жэрмен дэ Прэ ў сям'і Агюста Манэ, кіраўніка дэпартамента Міністэрства юстыцыі і Эжэн-Дэзірэ Фурнье, дачкі французскага дыпламата, былога консула ў Гётэбаргу. Шведскі кароль Карл XIII быў хросным бацькам маці Манэ. У 1839 годзе Манэ быў аддадзены на навучанне ў пансіён абата Пуалу, затым па прычыне абсалютнай абыякавасці да вучобы, быў пераведзены бацькам «на поўны пансіён» у каледж Ралена, дзе і навучаўся ў перыяд з 1844 па 1848, таксама не выяўляючы ніякіх поспехаў.
Нягледзячы на велізарнае жаданне Манэ стаць жывапісцам, яго бацька, які жадаў сыну кар'еру юрыста, горача выступаў супраць яго мастацкай адукацыі. Аднак брат маці, Эдмон-Эдуар Фурнье, усведамляючы мастацкае пакліканне хлопчыка, параіў яму наведваць спецыяльныя лекцыі па жывапісе, на якія сам запісаў пляменніка і наведванне якіх асабіста аплачваў. Дзякуючы дзядзечцы Эдмунду, які рэгулярна вадзіў хлопчыка па музеях, Манэ адкрыў для сябе Луўр, што аказала вырашальны ўплыў на яго асабістае і творчае жыццё. Урокі малявання, як ні дзіўна, не выклікаюць у Манэ чаканай цікавасці, шмат у чым з-за акадэмічнасці выкладання, і хлопчык капіраванню гіпсавых выяваў аддае перавагу маляваць партрэты сваіх таварышаў, што неўзабаве стала прыкладам для многіх яго аднакласнікаў.
Карціны
правіцьЗноскі
- ↑ а б Édouard Manet
- ↑ Edouard Manet — ministère de la Culture.
- ↑ http://archives.paris.fr/s/39/etat-civil-reconstitue-actes/resultats/?
- ↑ а б в г д е ё ж RKDartists
- ↑ Édouard Manet // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://archives.paris.fr/s/4/etat-civil-actes/resultats/?
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ Union List of Artist Names — 2021. Праверана 21 мая 2021.