Эказона
Біягеаграфі́чны рэгіё́н, альбо эказо́на — найбуйнейшая адзінка пры дзяленні зямной паверхні на зоны ў адпаведнасці з размеркаваннем жывых арганізмаў.
Эказона ахоплівае вялікія тэрыторыі, на якіх арганізмы развіваліся ў адноснай ізаляцыі на працягу доўгага часу, аддзеленыя адны ад другіх геаграфічнымі аб'ектамі: акіянамі, пустынямі, высокімі горнымі градамі, якія ўяўляюць з сябе натуральныя перашкоды для міграцыі. Такім чынам, біягеаграфічныя рэгіёны прызначаны для вызначэння агульнага групавання арганізмаў на аснове іх геаграфічнага размеркавання.
|