Электра
Эле́ктра (стар.-грэч.: Ἠλέκτρα — бурштын) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] дачка Агамемнана і Клітэмнестры, упадабаная гераіня грэчаскіх трагедый. Эпас Гамера не ведае Электры; яе ўпершыню ўвялі ў свае творы лірычныя паэты, якія адпісвалі вобраз Электры трагікам. Разам з Антыгонай яна складае адно з упрыгажэнняў грэчаскай драмы.
Дзеючай асобай Электра выведзена ў трагедыі Эсхіла «Хаэфоры», у Сафокла ў трагедыі «Электра», у Еўрыпіда ў трагедыях «Электра» і «Арэст», у Сенекі ў трагедыі «Агамемнан».
Па Сафокле
правіцьПаводле найбольш распаўсюджанага падання (Сафокл), пры забіцці Агамемнана Эгістам, Клітэмнестра жадала загубіць і малалетняга Арэста, брата Электры, але Электра выратавала яго і перадала старому дзядзьку, які адвёў хлопчыка да цара Крысы (у Факідзе), Строфію; там Арэст і быў выгадаваны, разам з сынам Строфія, Піладам. Электра засталася ў бацькоўскім доме, дзе ёй прыйшлося весці вельмі цяжкае жыццё: не быўшы ў стане забыцца забітага бацьку, яна пралівала ўвесь час слёзы і атручвала спакой злачыннай пары. Клітэмнестра не магла прабачыць Электры таго, што апошняя выратавала Арэста, які пасля мог з’явіцца мсціўцам за Агамемнана. На 8-ы год пасля забіцця Агамемнана, у Мікены вярнуўся Арэст, каб, па загадзе дэльфійскага бога Апалона, адпомсцісь за забітага бацьку. Электра, якая мела цвёрды і моцны характар, заахвоціла нерашучага Арэста прывесці ў выкананне загад бога, і ён, у замяшанні, забіў спачатку Клітэмнестру, а затым і Эгісфа.
Па Еўрыпідзе
правіцьУ дзяцінстве яна была заручана з Кастарам[2]. Па Еўрыпіду, Эгісф пасля забіцця Агамемнана выдаў Электру за простага селяніна, каб яе дзеці не маглі мець прэтэнзій на прастол Агамемнана, як народжаныя не ад царскай крыві; але муж Электры пакінуў яе дзяўчынай[3]. Праз восем гадоў у халупу Электры прыйшоў Арэст, які вярнуўся з Факіды, і, абмеркаваўшы з сястрой план месці, забіў спярша Эгісфа падчас ахвярапрынашэння, а затым, пасля доўгіх ваганняў, і сваю маці Клітэмнестру ў халупе Электры, куды яе прывяла зманам Электра[4].
Далейшае жыццё
правіцьЭлектра стала жонкай Пілада[5]. Гісторык Геланік паведамляе, што яна нарадзіла Піладу сыноў Медонта і Строфія. Яе магіла ў Мікенах[6].
У гонар Электры названы астэроід (130) Электра, адкрыты ў 1873 годзе.
Сюжэт у мастацтве
правіць- Арэстэя (458 да н.э.), трылогія Эсхіла
- Электра (раней 409 да н.э.), трагедыя Сафокла
- Электра (пасля 413 да н.э.), трагедыя Еўрыпіда
- Электра (1558), драма Петэра Борнемісы
- Арэст у Аргасе (1685), опера Джакама Антоніа Перці
- Электра (1708), трагедыя Праспера Жаліё дэ Крэбіёна (Крэбіён Старэйшы)
- Электра (1782), опера Андрэ Грэтры
- Электра (1787), опера Фрыдрыха Хефнера
- Электра (1901), драма Беніта Перэс Гальдоса
- Электра (1904), драма Гуга фон Гофмансталя
- Электра (1909), опера Рыхарда Штрауса, па лібрэта Гофмансталя
- Жалоба — доля Электры (1931, фільм 1947), трылогія Юджына О’Ніла
- Электра (1937), драма Жана Жыраду
- Мухі (1943), драма Жана-Поля Сартра
- Электра (1944), трагедыя Герхарта Гаўптмана
- Электра, ці Маскі скінуты, драма Маргерыт Юрсенар
- Электра (1962), фільм Міхаліса Какаяніса (у загалоўнай ролі Ірэн Папас
- Электра (1962), опера Мікіс Тэадаракіса
- Жалоба — доля Электры (1967), опера Марвіна Дэйвіда Леві па драме О’Ніла
- Каханне мая, Электра (1974), фільм Міклаша Янча (у загалоўнай ролі Мары Тэрэчык)
- Электра (апубл. 1995), драма Даніла Кіша
- Электрычнасць (2005), п’еса амерыканскага драматурга Луіса Альфара , якая мадэрнізуе сюжэт
- Зганьбаваная Электра (2005), п’еса чылійскага драматурга Бенхаміна Галеміры
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Электра