Эльбрус
Гара
Эльбру́с (карач.-балк. Минги тау, кабард.-чарк. Ӏуащхьэмахуэ) — найвышэйшы горны масіў Вялікага Каўказа, на мяжы Кабардзіна-Балкарыі і Карачаева-Чаркесіі. Ізаляваная двухгаловая гара ў Бакавым хрыбце (вышыня заходняй вяршыні — 5642 м, усходняй — 5621 м). Уяўляе сабой конус пагаслага вулкана, складзены пераважна з андэзітаў на высокім цокалі з гранітаў і крышталічных сланцаў. Больш за 50 ледавікоў (Вялікі Азау, Ірык, Тэрскол і іншыя), агульная плошча зледзянення — 134,5 км². Прыэльбруссе — адзін з найбуйнейшых у Расіі цэнтраў турызму, горналыжнага спорту. Прыродны нацыянальны парк Прыэльбруссе.
Эльбрус | |
---|---|
карач.-балк. Минги тау | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 5 642 м |
Адносная вышыня | 4 741 м[1] |
Першае ўзыходжанне | 22 ліпеня 1829, карачаеўскі гід Хілар Хачыраў |
Размяшчэнне | |
43°21′09″ пн. ш. 42°26′16″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Суб’екты РФ | Кабардзіна-Балкарыя, Карачаева-Чаркесія |
Горная сістэма | Вялікі Каўказ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Крыніцы
правіць- ↑ peakbagger.com
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Эльбру́с // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 757. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эльбрус
- Сучаснае абледзяненне Архівавана 3 лютага 2009.
- Схемы трас на Эльбрусе і Чэгеце Архівавана 31 студзеня 2009.
- Здымак Эльбруса пад вуглом з МКС, аўтар Даглас Хары Уілак, дата: верасень 2010
- Горы свету
- «Станцыя EG 5300» — праект халупы на седлавіне Эльбруса
- Elbrus at Global Volcanism Program Архівавана 17 лютага 2013. (англ.)
- Расійскія гляцыёлагі дасталі з Эльбруса гісторыю Еўразіі. — Клімат, лёд, вада, ландшафты. Архівавана 5 сакавіка 2016.