Эма Радукану
Э́ма Радука́ну (англ.: Emma Raducanu; 13 лістапада 2002, Таронта, Канада) — брытанская прафесійная тэнісістка. Пераможца аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2021); пераможца аднаго турніру WTA ў адзіночным разрадзе. Адзіная ў свеце тэніса, хто здолеў выйсці ў фінал і выйграць турнір Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе, пачаўшы яго з кваліфікацыі.
англ.: Emma Raducanu | |
Нарадзілася |
13 лістапада 2002[1] (22 гады) |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Рэзідэнцыя | Лондан, Вялікабрытанія |
Рост | 175 см см |
Прафесійная кар’ера | 2018 — ц.ч. |
Вядучая рука | правая |
Удар злева | двухручны |
Трэнер(ы) | Найджэл Сірс |
Прызавыя грошы | $303 376 |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 64–22 |
Тытулы | 1 WTA, 3 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 10 (11 ліпеня 2022) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 2-і раўнд (2022, 2023) |
Францыя | 2-і раўнд (2022) |
Уімблдан | 4-ы раўнд (2021) |
ЗША | перамога (2021) |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 0–1[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Апошняе абнаўленне: 8 лістапада 2021 года |
Біяграфія
правіцьЭма Радукану нарадзілася 13 лістапада 2002 года ў Таронта, Канада[3][4], і вырасла ў Бромлі, Англія[5]. Яе бацька Іон Радукану[6] родам з Бухарэста, Румынія[7][8], а маці Рэнэ Чжай (Дунмэй) з Шэньяна, Кітай[9][10]. Абодва бацькі працуюць у сферы фінансаў[11][12][13].
Сям’я пераехала ў Англію, калі Эме было два гады, яна мае як брытанскае, так і канадскае грамадзянства[14]. Вольна размаўляе па-кітайску і па-румынску. Радукану пачала гуляць у тэніс ва ўзросце пяці гадоў у тэніснай акадэміі Бромлі[15][16], а таксама ўдзельнічала ў розных відах спорту і мерапрыемствах у дзяцінстве, такіх як баскетбол, гольф, картынг, мотакрос, катанне на лыжах, вярхавая язда і балет[17].
Эма некалькі раз на год прыязджае ў Бухарэст (Румынія), дзе наведвае сваю бабулю па бацькоўскай лініі. Любіць румынскую кухню[18]. Прыкладамі для пераймання ў тэнісе лічыць Лі На і Сімону Халеп[18][19]. Таксама Радукану з’яўляецца паклонніцай Формулы-1[20].
Спартыўная кар’ера
правіцьЭмма дэбютавала ў прафесійным тэнісе ў 2018 годзе, і праз тры гады ўпершыню згуляла ў турніры серыі WTA[16], а ўжо ў 2021 годзе дэбютавала на адкрытым чэмпіянаце Нотынгема па тэнісе[21][22].
У чэрвені 2021 года дэбютавала на Уімблданскім турніры[23]. Абыграла Віталію Дзячэнка[24] і Маркету Вандроўшаву[25]. Стала наймалодшай брытанскай тэнісісткай, якая выйшла ў трэці раўнд Уімблданскага турніру пасля Алены Балтачы[26]. Пасля перамогі над Саранай Кырсця ў трэцім раўндзе стала наймалодшай брытанскай тэнісісткай у гісторыі, якая выйшла ў чацвёрты раўнд (на той момант ёй было 18 гадоў і 239 дзён)[27][28][29]. У матчы чацвёртага раўнда Уімблданскага турніру супраць Айлы Тамлянавіч знялася з гульні ў другім сэце з-за «праблем з дыханнем»[30].
На пачатку жніўня 2021 года згуляла на турніры Silicon Valley Classic, прайграўшы Чжан Шуай у першым раўндзе[31]. У тым жа месяцы згуляла на турніры WTA 125K series у Чыкага, саступіўшы ў фінале Клары Таўсан (1:6, 6:2, 4:6)[32]. Пасля гэтага яна паднялася на 150-е месца ў рэйтынгу WTA.
Прайшоўшы праз стадыю кваліфікацыі Адкрытага чэмпіянату ЗША 2021 года, Эма Радукану абыграла Штэфані Фёгеле, Чжан Шуай, Сару Сарыбес Торма і Шэлбі Роджэрс, выйшаўшы ў чвэрцьфінал турніру[33]. У чвэрцьфінале Эма абыграла Белінду Бенчыч у двух сэтах і выйшла ў паўфінал турніру. Яна стала першай тэнісісткай у гісторыі, якая выйшла ў паўфінал Адкрытага чэмпіянату ЗША з ліку тых, якія прайшлі кваліфікацыю турніру[34]. Пасля перамогі над Марыяй Сакары выйшла ў фінал, не прайграўшы ніводнага сэту на працягу спаборніцтваў[35] і стала першай брытанкай, якая выйшла ў фінал буйнога тэніснага турніру за 44 гады[36] (апошняй, каму гэта ўдавалася, была Вірджынія Уэйд на Уімблдане ў 1977 годзе). У фінале 11 верасня 2021 года Эма Радукану ў двух сэтах перамагла Лэйлу Фернандэс (6:4, 6:3)[37]. Яна стала пераможцай «US Open», будучы 150-й ракеткай свету [38].
Па выніках 2021 года атрымала ўзнагароду «Навічок года» па версіі WTA. Таксама была вызнана «спартсменам года» по версіі BBC[39].
Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў
правіцьГод | Адзіночны рэйтынг |
Парны рэйтынг |
2021 | 19 | |
2020 | 343 | |
2019 | 503 | |
2018 | 692 |
Выступленні на турнірах
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б https://www.wtatennis.com/players/328366/emma-raducanu
- ↑ Player Profile // WTA website
- ↑ Emma Raducanu | Player Stats & More . WTA Tennis. Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2021. Праверана 27 красавіка 2022.
- ↑ Emma Raducanu speaks to the media . Wimbledon (13 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2021. Праверана 20 жніўня 2021.
- ↑ Commentary: Expect more epic moments from Emma Raducanu despite Indian Wells loss . Los Angeles Times (11 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2022. Праверана 20 студзеня 2022.
- ↑ EoP24eDrVOV6_QEH . Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2021. Праверана 7 кастрычніка 2021.
- ↑ "The remarkable rise of Emma Raducanu". LTA. 2021-09-12. Архівавана з арыгінала 2021-09-14. Праверана 2022-06-29.
- ↑ Hardinges, Nick (2021-09-16). "Emma Raducanu reunited with parents after historic US Open win". LBC. Архівавана з арыгінала 2021-09-17. Праверана 2021-09-16.
- ↑ Hamilton, Tom. Emma Raducanu shines bright among young British stars enjoying success on their own terms . ESPN (13 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2021. Праверана 14 верасня 2021.
- ↑ "Raducanu: US Open champion celebrated in China for her heritage". BBC. 2021-09-13. Архівавана з арыгінала 2021-09-14. Праверана 2022-06-29.
- ↑ Rothenberg, Ben. Wimbledon, and British Tennis Fans, See a Rising Star in Emma Raducanu . The New York Times (5 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2021. Праверана 20 жніўня 2021.
- ↑ Hardinges, Nick.. Emma Raducanu reunited with parents after historic US Open win (англ.). London Broadcasting Company (16 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 16 верасня 2021.
- ↑ Gray, James.. Emma Raducanu ‘is going to be fine’ and will come back to Wimbledon stronger next year (англ.). The i (6 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2021. Праверана 16 верасня 2021.
- ↑ DiManno, Rosie. Canadian Leylah Fernandez leaves the U.S. Open a winner, just without the trophy . Toronto Star (11 верасня 2021). — «Raducanu ... has a Canadian passport and dual citizenship» Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2021. Праверана 12 верасня 2021.
- ↑ Introducing Wimbledon 2021's Grand Slam debutantes (англ.). Women's Tennis Association (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 4 ліпеня 2021.
- ↑ а б Эмма Радукану выиграла US Open в 18 лет. Кто она такая? (руск.). IncNews. Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2021. Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ Janjuha-Jivraj, Shaheena. We, The Citizens Of Everywhere, Lessons From Emma Raducanu . Forbes (28 верасня 2021). — «In addition to English, she is fluent in Chinese and close to fluency in Romanian.» Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2021. Праверана 28 верасня 2021.
- ↑ а б Dinu, Remus.. EXCLUSIV Emma Răducanu, dialog cu Gazeta Sporturilor după prima victorie a carierei la Wimbledon (рум.). Gazeta Sporturilor (1 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2021. Праверана 4 ліпеня 2021.
- ↑ Raducanu driving forward with Bulldog spirit, looks to model herself on Halep & Li Na (англ.). Lawn Tennis Association (29 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2021. Праверана 4 ліпеня 2021.
- ↑ WATCH: Emma Raducanu addresses fans in Romanian as her multicultural heritage shines through (6 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2022. Праверана 29 чэрвеня 2022.
- ↑ Burrage and Raducanu receive main draw wildcards at Viking Open Nottingham (англ.). LTA.org.uk (5 чэрвеня 2021).
- ↑ 2021 Nottingham Open Singles Draws (англ.). WTATennis.com.
- ↑ Young talent among familiar names as Wimbledon main draw and qualifying wildcards announced (англ.). LTA.org.uk (17 чэрвеня 2021).
- ↑ Wimbledon 2021: Britain's Dan Evans, Cameron Norrie and Emma Raducanu advance (англ.). BBC Sport (30 чэрвеня 2021).
- ↑ Ostapenko, Sevastova win repeat thrillers; home hope Raducanu upsets Vondrousova (англ.). WTATennis.com (1 ліпеня 2021).
- ↑ Wimbledon 2021: British wildcard Emma Raducanu, 18, beats Marketa Vondrousova to reach third round (англ.). BBC Sport (1 ліпеня 2021).
- ↑ Get to Know Emma Raducanu, the British teen making history at Wimbledon (англ.). WTATennis.com (4 ліпеня 2021).
- ↑ British teenager Emma Raducanu extends thrilling Wimbledon debut (англ.). The Guardian (1 ліпеня 2021).
- ↑ Falkingham, Katie.. Wimbledon 2021: Emma Raducanu, 18, defeats Sorana Cirstea in straight sets to reach fourth round (англ.). BBC Sport (3 ліпеня 2021).
- ↑ Carayol, Tumaini.. Emma Raducanu out of Wimbledon after retiring with breathing problems (англ.). The Guardian (5 ліпеня 2021).
- ↑ Emma Raducanu makes losing return to WTA Tour in San Jose after Wimbledon exploits (англ.). BBC Sport (3 жніўня 2021).
- ↑ Emma Raducanu: British teenager misses out on first WTA title in Chicago (англ.). BBC Sport (22 жніўня 2021).
- ↑ Emma Raducanu dismantles Shelby Rogers to reach US Open quarter-final (англ.). The Guardian (6 верасня 2021).
- ↑ US Open: Emma Raducanu reaches semi-finals by beating Belinda Bencic (англ.). BBC Sport (8 верасня 2021).
- ↑ Emma Raducanu reaches US Open final in New York (англ.). BBC Sport (10 верасня 2021).
- ↑ 18-летняя британская теннисистка Эмма Радукану вышла в финал US Open (руск.). BBC News Russian (10 верасня 2021).
- ↑ Emma Raducanu makes tennis history with US Open final win (англ.). The Guardian (12 верасня 2021).
- ↑ pressball.by Архівавана 12 верасня 2021.
- ↑ Sports Personality of the Year 2021: Emma Raducanu crowned winner (англ.). BBC Sport (13 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2021. Праверана 20 снежня 2021.
- ↑ Tauson triumphs over Raducanu (англ.). WTATennis.com (23 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2021. Праверана 12 верасня 2021.
Спасылкі
правіць- Профіль тэнісісткі на сайце WTATennis.com (англ.)
- Профіль тэнісісткі на сайце ITFTennis.com (англ.)
- Профіль тэнісісткі на сайце LTA.org.uk (англ.)