Эрнст Абэ
Э́рнст Ка́рл А́бэ (ням.: Ernst Karl Abbe; 23 студзеня 1840, Айзенах — 14 студзеня 1905, Ена) — нямецкі фізік-оптык, аўтар тэорыі ўтварэння выяў у мікраскопе, стваральнік тэхналогіі важных раздзелаў оптыка-механічнай прамысловасці. З 1870 прафесар тэарэтычнай фізікі ў Ене, у 1877—90 дырэктар абсерваторыі ў Ене. У 1863, як дацэнт Енскага ўніверсітэта, удзельнічаў у працах аптычных майстэрняў К. Цэйса з мэтай высвятлення навуковых асноў канструкцыі мікраскопаў. Тэорыя мікраскопа Абэ (1872) з’явілася першым навуковым рашэннем гэтай задачы. Абэ распрацаваў канструкцыі многіх аптычных прыбораў, якія носяць яго імя і да гэтага часу прымяняюцца ў оптыка-механічнай прамысловасці.
Эрнст Карл Абэ | |
---|---|
ням.: Ernst Karl Abbe | |
| |
Дата нараджэння | 23 студзеня 1840[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 студзеня 1905[1][2][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Elisabeth Abbe[d] |
Род дзейнасці | фізік, астраном, выкладчык універсітэта, lens designer, статыстык |
Навуковая сфера | оптыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Вільгельм Эдуард Вебер |
Вядомыя вучні | Готлаб Фреге[d] |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зноскі
- ↑ а б Аббе Эрнст // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 1 : А — Ангоб. — С. 14. Праверана 27 ліпеня 2016.
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118646419 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118646419 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Спасылкі
правіць- Эрнст Абэ (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі