Эрнст Віхерт
Эрнст Віхерт (18 мая 1887, Форстхауз, — 24 жніўня 1950, Ірыкон, Швейцарыя) — нямецкі пісьменнік.
Эрнст Віхерт | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Ernst Barany Bjell |
Дата нараджэння | 18 мая 1887[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 жніўня 1950[1][2][…] (63 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, Studienrat, афіцэр, школьны настаўнік, змагар Супраціўлення, паэт, драматург |
Мова твораў | нямецкая |
wiecherthaus.ch (ням.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Напісаў раманы «Уцёкі» (1916), «Воўк мёртвых» (1924), вершы, апавяданні, эсэ. Стан Германіі пасля Першай сусветнай вайны абмаляваў у раманах «Маёрша» (1934), «Пастуховая навела» (1935), «Лясы і людзі» (1936), «Тобіяс» (1938). За выступы супраць гітлерызму Віхерт быў у 1938 заключаны ў канцлагер Бухенвальд, дзе знаходзіўся 2 месяцы, пасля чаго яму было забаронена друкавацца. З 1948 года жыў у Швейцарыі. Апублікаваў кнігу пра Бухенвальд «Лес мерцвякоў» (1946) і раман «Дзеці Гераніма» (1945-47). Апошнія творы — мемуары «Гады і часы» (1948) і навела «Суддзя» (1948).
Зноскі
- ↑ а б Ernst Wiechert // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Ernst Wiechert // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ernst Wiechert // Brockhaus Enzyklopädie