Эфемеры
Эфеме́ры (стар.-грэч.: ἐφημερίς — на дзень ← ἐπί — на + ἡμέρα — дзень) — аднагадовыя травяністыя расліны, у якіх цыкл развіцця (ад насення да насення) працягваецца толькі некалькі тыдняў.
Уласцівыя для стэпаў, пустынь і паўпустынь. Растуць пераважна на пясчаных глебах.
На тэрыторыі Беларусі тыповыя прадстаўнікі: разушка Таля (Arabidopsis thaliana), вяснянка веснавая (Erophila verna), ясколка пяцітычынкавая (Cerastium semidecandrum), незабудка драбнакветная (Myosotis stricta), мышахвоснік маленькі (Myosurus minimus), свінакроп веснавы (Spergula morisonii). Вегетацыя пачынаецца ў канцы красавіка — пачатку мая і канчаецца ў маі — чэрвені. На працягу вегетацыйнага перыяду расліны могуць даваць некалькі пакаленняў. Большасць відаў — пустазелле.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 190. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Сауткіна Т. А. Эфемеры // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 444. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Эфеме́ры // Краткий словарь ботанических терминов / Сост. М. В. Буланая и др.; Под ред. А. Г. Еленевского. — Саратов: Изд-во Сарат. пед. ин-та, 1993. — С. 150. — 151 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-87077-064-5. (руск.)
- Эфемерные растения // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Эфеме́р // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1984. — Т. 5 кн. 2: Улада — Я / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 481. — 608 с. — 18 000 экз.