Эштан Кутчэр
Крыстафер Эштан Кутчэр (англ.: Christopher Ashton Kutcher [ˈkʊtʃər]; нар. 7 лютага 1978[7], Сідар-Рапідс, Аява, ЗША) — амерыканскі акцёр, вядучы, прадзюсар і інвестар.
Эштан Кутчэр | |
---|---|
англ.: Ashton Kutcher | |
Дата нараджэння | 7 лютага 1978[1][2][…] (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Larry M. Kutcher[d][3] |
Жонка | Міла Куніс[4] |
Дзеці | Wyatt Kutcher[d] і Dimitri Kutcher[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | тэлеакцёр, кінаакцёр, фінансіст, комік, мадэль, акцёр, рэстаратар, тэлепрадзюсар, кінапрадзюсар |
IMDb | ID 0005110 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьКутчэр нарадзіўся ў горадзе Сідар-Рапідс у штаце Аява ў сям’і Лары Кутчэра (супрацоўніка завода па вытворчасці розных прадуктаў «General Mills») і Даян, у дзявоцтве — Фінеган (англ.: Finnegan), якая працавала на кампанію «Procter & Gamble»[8][9][10].
Продкі маці былі ірландцы. Хлопчыка выхоўвалі ў кансерватыўнай сям’і, якая вызнавала каталіцызм[11][12]. У Кутчэра ёсць старэйшая сястра Таўша, а таксама брат-блізнюк Майкл, які перажыў аперацыю па трансплантацыі сэрца яшчэ ў дзяцінстве.
Эштан вучыўся ў школе Washington High у родным горадзе, а затым яго сям’я пераехала ў горад Хомстэд, дзе Кутчэр працягнуў навучанне ў Clear Creek Amana High. Тады ж будучы акцёр прымаў удзел у школьных пастаноўках. Па прызнанні Эштана, стан брата, які пакутуе ад кардыяміяпатыі, вельмі прыгнятала яго:
Я не хацеў вяртацца дахаты, дзе ў кожную хвіліну мог даведацца, што брату зрабілася горш… спрабаваў заняць сябе чым заўгодна, абы ў мяне не было часу на разважанні пра брата.
Арыгінальны тэкст (англ.)I didn't want to come home and find more bad news about my brother... kept myself so busy that I didn't allow myself to feel.[13]
Пазней акцёр прызнаваўся, што здзяйсняў тады спробы самагубства: у 13 гадоў ён ледзь было не саскочыў з балкона гарадской бальніцы — тады яму перашкодзіў бацька[14]. Калі хлопчыку было 16, яго бацькі развяліся. Калі ён вучыўся ў выпускным класе, Эштан ноччу ўварваўся ў сваю школу, збіраючыся абакрасці яе, але яго арыштавалі акурат на месцы. Яго прысудзілі да 180 гадзін папраўчых работ і 3 гадоў пазбаўлення волі ўмоўна. Па прызнанні Кутчэра, гэтая падзея страсянула яго, калі ён страціў каханую дзяўчыну і ўніверсітэцкую стыпендыю. Не кажучы ўжо пра тыя ганьбаванні, якімі сустрэла сям’ю Кутчэраў іх асяроддзе — знаёмыя і царква.
У жніўні 1996 года, Эштан паступіў у Аяўскі ўніверсітэт, па заканчэнні якога павінен быў стаць інжынерам-біяхімікам. Ён вучыўся старанна — матывацыяй для гэтага служыла жаданне знайсці лекі ад хваробы брата[10]. Юнака выгналі з інтэрната, у якім ён пражываў, за тое, што прычыняў занадта шмат турбот і шуму сваім суседзям[15].
Эштан аднойчы сказаў: «Тады я думаў, што ведаю пра жыццё ўсё, але я нават не меў уяўлення пра тое, што чакае мяне наперадзе. Я адрываўся на вечарынках дні напралёт-прачынаючыся раніцай, я не памятаў, што было мінулай ноччу. Я проста зляцеў з шпулек. Дзіўна, што я ўсё яшчэ жывы» (англ.: I thought I knew everything but I didn't have a clue. I was partying, and I woke up many mornings not knowing what I had done the night before. I played way too hard. I am amazed I am not dead). Кутчэр уступіў у мужчынскую суполку «Delta Chi». Каб зарабіць грошай, Кутчэр падпрацоўваў летам на заводзе «General Mills», а таксама здаваў кроў. Тады ж яго заўважылі ў адным з бараў пад назвай «The Airliner» у Аява-Сіці і прапанавалі прыняць удзел у конкурсе мадэляў «Свежыя твары Аявы» (англ.: Fresh Faces Of Iowa). Заняўшы першае месца ў конкурсе, Эштан кінуў каледж і з’ехаў у Нью-Ёрк на агляд агенцтва талентаў «International Modeling & Talent Association» («IMTA»). Затым ён вярнуўся ў родны горад Сідар-Рапідс, перад канчатковым пераездам у Лос-Анджэлес, дзе ён заняўся акцёрскай кар’ерай.
Асабістае жыццё
правіцьАдносіны
правіцьНейкі час быў у адносінах з Брытані Мёрфі[16].
У 2003 годзе Эштан пачаў сустракацца з актрысай Дэмі Мур — пара ажанілася 24 верасня 2005 года. Розніца ва ўзросце паміж мужам і жонкай 15¼ гадоў. Саюз маладыя замацавалі пад хупай у сценах кабалістычныя цэнтра на прыватнай традыцыйнай яўрэйскай цырымоніі[17][18]. 17 лістапада 2011 года стала вядома, што муж і жонка рассталіся, і Дэмі Мур падала заяву на развод, які адбыўся ў 2013 годзе[19][20].
З 2012 года сустракаўся з актрысай Мілай Куніс[21]. 1 кастрычніка 2014 года ў пары нарадзілася дачка Уаят Ізабель[22][23]. У сакавіку 2015 года Міла Куніс распавяла, што афіцыйна выйшла замуж за Эштана Кутчэра[24]. 15 чэрвеня 2016 года стала вядома, што муж і жонка чакаюць з’яўлення свайго другога дзіцяці.[25] 30 лістапада 2016 нарадзіўся сын Дзімітрый Портвуд Кутчэр.
Погляды, захапленні
правіцьУ кастрычніку 2010 года Эштан Кутчэр і Дэмі Мур у Ізраілі сустрэліся з кіраўніком Цэнтра кабалы — рабінам Егудай Бергам (англ.: Yehuda Berg).
Кутчэр уклаў сродкі ў італьянскі рэстаран Dolce і з’яўляецца яго суўласнікам разам з Дэні Мастэрсанам і Уілмерам Вальдерамай. Акрамя таго, Эштан з’яўляецца ўладальнікам аформленых у японскім стылі рэстаранаў пад назвай Geisha House у Атланце і Лос-Анджэлесе.
Кутчэр з’яўляецца фанатам такіх спартыўных каманд, як Iowa Hawkeyes, Chicago Bears і «Чэлсі»[26].
Па прызнанні самога акцёра, ён прыхільнік дзяржэканомікі, а таксама сацыяльнага лібералізму[27].
17 верасня 2008 года яму прысудзілі ганаровую пасаду асістэнта трэнера футбольнай каманды школы Harvard-Westlake у Лос-Анджэлесе, але з-за здымак у фільме «Бабнік» у 2009 годзе акцёр не змог выканаць ускладзеныя на яго абавязкі[28][29].
Эштан Кутчэр разам з жонкай Мілай Куніс падтрымалі Украіну ў перыяд вайны, якую развязала РФ. Яны сабралі 35 мільёнаў долараў і адправілі іх на дапамогу ўкраінскім уцекачам[30].
Інвестыцыі
правіцьУдзельнік фонду A-Grade Investments, інвеставаў у наступныя кампаніі: Skype, Airbnb, Spotify, Pinterest, Shazam, Warby Parker, Zenefits, Flipboard, Change.org і Duolingo[31].
Фільмаграфія
правіцьГод | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Хутка | Coming Soon | Луі | |
ф | Толькі ты і я | Down to You | Джым Морысан | |
ф | Азартныя гульні | Reindeer Games | Студэнт | |
ф | Дзе мая тачка, чувак? | Dude, Where’s My Car? | Джэс Мантгомеры III | |
2001 | с | Часопіс мод | Just Shoot Me! | Дзін Касідзі |
ф | Тэхаскія рэйнджэры | Texas Rangers | Джордж Дарэм | |
2002 | с | Прывязаны да жыцця | Grounded for Life | дзядзя Скот |
ф | Маладыя | Just Married | Том Лізак | |
ф | Дачка майго боса | My Boss’s Daughter | Том Стэнсфілд | |
ф | Оптам танней | Cheaper By The Dozen | Хэнк | |
ф | Эфект матыля | The Butterfly Effect | Эван Трэборн | |
ф | Адгадай, хто? | Guess Who? | Сайман Грын | |
ф | Больш, чым каханне | A Lot Like Love | Олівер Марцін | |
2002—2006 | мс | Робацып | Robot Chicken | Блітцэн |
1998—2006 | с | Шоў 70-х | That '70s Show | Майкл Келса |
ф | Бобі | Bobby | Фішэр | |
ф | Ратаваннік | The Guardian | Джэйк Фішэр | |
мф | Сезон палявання | Open Season | Эліат | |
мф | Буг і Эліат: Паўночны булачны прабег | Boog and Elliot’s Midnight Bun Run | Эліат | |
2008 | с | Дзяўчына-настаўнік | Miss Guided | Бо |
ф | Аднойчы ў Вегасе | What Happens in Vegas | Джэк Фулер | |
ф | Бабнік | Spread | Нікі Харпер | |
ф | Асабістае | Personal Effects | Уолтэр | |
ф | Дзень Святога Валянціна | Valentine’s Day | Рыд Бенет | |
ф | Кілеры | Killers | Спенсер Эймс | |
ф | Больш чым секс | No Strings Attached | Адам Франклін | |
2011 | с | Два з паловай чалавека | Two and a Half Men | Уолдэн Шміт |
ф | Стары Новы год | New Year's Eve | Рэндзі | |
ф | Джобс | Jobs | Стыў Джобс | |
ф | Эні | Annie | Сайман | |
2014—2020 | с | Ранча | Colt Reagan Bennett | Кольт Бенет |
дак | Кароль | The King | у ролі самога сябе | |
ф | Доўгі дом | The Long Home | Натан Вінер-старэйшы | |
2022 | с | Хлопцы | The Boys | Хірагазм (3 сезон) |
ф | Помста | Vengeance | Квенцін Селерс |
Узнагароды
правіцьKid’s Choice Awards:
- 2004: Любімы акцёр за фільмы «Маладыя», «Дачка майго боса» і «Оптам танней» (намінацыя)
- 2004: Любімы акцёр тэлебачання за шоў «Падстава» і серыял «Шоў 1970-х» (выйграў)
- 2005: любімы акцёр тэлебачання за шоў «Падстава» і серыял «Шоў 1970-х» (намінацыя)
- 2007: лепшы голас у мультфільме (намінацыя)
People’s Choice Award:
- 2010: Любімая інтэрнэт-знакамітасць (выйграў)
Las Vegas Film Critics Society Award:
- 2000: лепшае выкананне мужчынскай ролі акцёрам-пачаткоўцам у фільме «Дзе мая тачка, чувак?» (намінацыя)
- 2001: роля-прарыў у фільме «Дзе мая тачка, чувак?» (намінацыя)
- 2010: лепшае выкананне мужчынскай ролі ў фільме «Дзень Святога Валянціна» (выйграў)
Акрамя таго, Кутчэр чатыры разы (у 2003, у 2004, у 2005 і ў 2006 гадах) атрымліваў прэмію Teen Choice Awards. У 2006 годзе сумесна з трупай атрымаў узнагароду галівудскага кінафестывалю за фільм «Бобі».
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 жніўня 2015.
- ↑ Ashton Kutcher // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ https://marriedbiography.com/ashton-kutcher-and-mila-kunis-announce-their-divorce-reason-jealousy-in-their-married-life-career/
- ↑ https://www.thorn.org/blog/an-update-from-thorn/ Праверана 13 кастрычніка 2023.
- ↑ https://www.thecut.com/article/ashton-kutcher-thorn-spotlight-rekognition-surveillance.html Праверана 13 кастрычніка 2023.
- ↑ Ashton Kutcher Biography (1978–) . FilmReference.com. Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2018. Праверана October 31, 2013.
- ↑ Ashton Kutcher Biography . Filmreference.com. Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2018. Праверана 29 кастрычніка 2008.
- ↑ DVD Interview: Ashton Kutcher(недаступная спасылка). Movies.ie. Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2009. Праверана 29 кастрычніка 2008.
- ↑ а б "Interview With Ashton Kutcher — Part 2". America's Intelligence Wire. Праверана 2008-10-29.
- ↑ «Living The Dream — The Making of Spread» (Commentary with Ashton Kutcher saying; «I’m from the Mid West. I’m from a Catholic family, from a relatively conservative environment.»), Spread on DVD, Katalyst Films, 2009.
- ↑ itn(недаступная спасылка). www.itn.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2010. Праверана 26 снежня 2010.
- ↑ USA Weekend(недаступная спасылка). Profile: Ashton's great balancing act. Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2012. Праверана September 23, 2006.
- ↑ Hollywood.com . Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2005. Праверана October 6, 2007.
- ↑ Meers, Erik (2001). «Dude — He’s a star.» Архівавана 16 лістапада 2022. Papermag.com. Retrieved October 6, 2006.
- ↑ Miller, Samantha (20 января 2003). "Baby, Let's Play Married". People. Праверана 18 апреля 2011.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|access-date=
і|date=
(даведка) - ↑ "Demi & Ashton: the Real Thing". 2005-10-10. Праверана 2011-10-12.
- ↑ Oldenburg, Ann (September 27, 2006). "Changing of the 'Guardian'". USA Today. Праверана 2006-09-30.
- ↑ Ashton Kutcher & Demi Moore were separated after six years of marriage . Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2011. Праверана 18 лістапада 2011.
- ↑ Lenta.ru: Из жизни: Деми Мур объявила о разводе с Эштоном Катчером. . Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2011. Праверана 19 лістапада 2011.
- ↑ Ashton Kutcher and Mila Kunis set for a UK wedding? (10 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2013. Праверана 3 ліпеня 2013.
- ↑ http://www.regnum.ru/news/society/1853060.html Архівавана 6 кастрычніка 2014. Голливудские актеры Мила Кунис и Эштон Катчер стали родителями.
- ↑ Мила Кунис и Эштон Катчер показали дочку и озвучили её имя (3 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2014. Праверана 3 кастрычніка 2014.
- ↑ Мила Кунис вышла замуж за Эштона Кутчера (23 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2015. Праверана 23 сакавіка 2015.
- ↑ Женский журнал Cosmopolitan - все о моде, красоте и отношениях . Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2016. Праверана 17 чэрвеня 2016.
- ↑ Mark Lawford (2009-07-23). "''Daily Mail'' report". Dailymail.co.uk. Праверана 2010-09-05.
- ↑ Real Time with Bill Maher. August 14, 2009.
- ↑ L.A. Times report on Kutcher(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2008. Праверана 10 кастрычніка 2009.
- ↑ "''L.A. Times'' blogsite Ashton kutcher has a close relationship with his step-daughters". Праверана 2010-09-05.
- ↑ Собрали $35 млн: Зеленский лично поблагодарил Эштона Кутчера и Милу Кунис за помощь украинцам (руск.). stars.segodnya.ua. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2022.
- ↑ Будь как Эштон Катчер: Почему актёр стал своим в Кремниевой долине . Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2019.