Ягор’еўск
Ягор’еўск[2] (руск.: Его́рьевск) — горад у Маскоўскай вобласці Расіі. Утварае адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку (горад абласнога значэння з адміністрацыйнай тэрыторыяй) і аднайменнае муніцыпальнае ўтварэнне гарадская акруга Ягор’еўск. Размешчаны за 101 км на паўднёвы ўсход ад Масквы (89 км ад МКАД), у Мяшчорскай нізіне, на рацэ Гусліца (прыток Нерскай), звязаны са сталіцай прамой аўтадарогай (Масква — Касімаў). Чыгуначная станцыя.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьЗ часоў Маскоўскага княства на месцы Ягор’еўска было сяло Высокае. Сяло знаходзілася на мяжы трох княстваў: Маскоўскага, Уладзімірскага і Разанскага, але сама мяжа ня была зафіксаваная. У 1381 годдзе па дамове памеж князямі Дзмітрыем Данскім і Алегам Разанскім Высокае стала часткай Маскоўскага княства. 11 лістапада 1563 года (па юліанскаму календару) Іван Грозны перадаў Высокае Чудаваму манастыру ў Маскоўскаму Крамле. У 1560-я гады ў Высокаму была пабудаваная царква ў гонар святога Георгія (Ягорыя), таму сяло сталі называць Ягор’е-Высокае. У годы Пятра Першага сяло перастала быць уласнасцю Чудавага манастыра.
У 1778 годдзе пад час раформы Кацярыны Другой Ягор’е-Высокае стала павятовым горадам Разанскай губерніі. У 1796 годдзе Ягор’еўск перастаў быць, а ў 1802 зноў стаў горадам, каторы мае статус павятовага. Таму што ў Гусліцах, крае, дзе знаходзіцца Ягор’еўск, дрэнныя ўмовы для сельскай гаспадарскі, горад хутка стаў гандлёвым. У 1825 годдзе ў Ягор’еўску купец Карэеў пабудавал першую ткацкаую мануфактуру, а ў 1847 годдзе была адкрыта паператкацкая (рус. бумаготкацкая) фабрыка купцоў Хлудавых. У 1869—1870 гадах па хадатайству Хлудавых была пабудаваная чыгуначная лінія Васкрасенск-Ягор’еўск, каторая потым стала частка Вялікага кольца Маскоўскай чыгункі.
У 1872 годдзе гарадскім галавой Ягор’еўска стал Нікіфар Міхайлавіч Бардыгін, купец першай гільдыі. Пры ім горад быў добраўпардканы: з’явіўся вадаправод, которы быў вельмі рэдкім для такіх маленькіх гарадоў, як Ягор’еўск, горад быў электрыфікаваны, былі пабудаваныя Троіцкая (1883 г.) і Аляксандра-Неўская (1897 г.) царквы. Аляксанда-Неўская царква стала другой па размеру царквой ў гонар блгв. кн. Аляксандра Неўскага ў свеце і першай у Расіі, а пасля смерці сваёй жонкі Марыі Нікіфар Бардыгін арганізаваў Траецкі Марыінскі манастыр, чатскай каторага стала Траецкая царква. Пры Н. Бардыгіне ягор’еўскія купцы-стараверы пабудавалі Георгіеўскую стараверскую царкву.
У 1918 годдзе манастыр быў закрыты, а ў 1931 была закрыта Траецкая, а ў 1936 — Георгіеўская стараверская царквы. 30 манахіняў Траецкага Марыінскага манастыра былі араштаваныя, две з ніх: прападобнапакутніцы Антаніна і Марыя былі расстраляныя. У 2000 годдзе была адкрыта Траецкая царква, а ў 2008 годдзе быў адноўлены манастыр.[3]
Насельніцтва
правіць
|
Транспарт
правіцьПраз Ягор’еўск праходзіць лінія Вялікага кольца Маскоўскай чыгункі Васкрасенск-Ягор’еўск-Іллінскі Пагост, дзе знаходзіцца адзіны ў Ягор’еўску пасажырскі прыпыначны пункт Ягор’еўск-2 (Прывакзальная плошча, 1А), праз каторы праходзяць прыгарадныя паязды на Кураўскую , Васкрасенск, Маскву, Дзеткава.
У Ягор’еўску таксама ёсць аўтавакзал, з каторага ходзяць аўтобусы на Маскву, Шатуру, Кураўское, Арэхава-Зуева, пасёлкі, сёлы і вёскі гарадской акругі Ягор’еўск і розныя часткі горада Ягор’еўск.
Вядомыя асобы
правіць- Юрый Паўлавіч Альбіцкі (1931—1996) — беларускі мастак кіно.
Гарады-пабрацімы
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/Сhisl_MO_01-01-2024.xlsx — Росстат, 2024.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — карта Маскоўскай вобласці
- ↑ http://www.egorievsk.tv/o-gorode/67-gorod-egorevsk-istoriya-osnovaniya.html
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф http://www.mojgorod.ru/moskovsk_obl/egorjevsk/
- ↑ (unspecified title) — Рязань: 1906.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_pop_39_3.php
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus59_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus70_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus79_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ Народное хозяйство СССР 1922-1982 (Юбилейный статистический ежегодник)
- ↑ http://alcdata.narod.ru/USSR_70_1987 — М.: ЦСУ РСФСР. — 766 с.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus89_reg2.php
- ↑ http://www.perepis2002.ru/ct/doc/1_TOM_01_04.xls
- ↑ http://www.gks.ru/bgd/regl/B09_109/IssWWW.exe/Stg/d01/tabl-21-09.xls
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/new_site/perepis2010/croc/Documents/Vol1/pub-01-11.xlsx — Росстат.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2012/bul_dr/mun_obr2012.rar
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктов — Росстат, 2013. — 528 с.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2014/bul_dr/mun_obr2014.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 года — М.: Росстат, 2017.
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — М.: Росстат, 2018.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2019/bul_dr/mun_obr2019.rar
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
- ↑ https://rosstat.gov.ru/compendium/document/13282 — Росстат, 2023.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ягор’еўск