Якабіты
Якабі́ты (англ.: Jacobites) — прыхільнікі выгнанага ў 1688 годзе «Славутай рэвалюцыяй» англійскага караля Якава II і яго нашчадкаў, прыхільнікі аднаўлення на англійскім прастоле дому Сцюартаў.
Палітычная барацьба
правіцьПерадумовы
правіцьПасля Славутай рэвалюцыі 1688 у гады Якаў II бег з нованароджаным сынам, прынцам Уэльскім Джэймсам Фрэнсісам Эдуардам, у Францыю. Парламент абвясціў каралямі-суправіцелямі яго дачку-пратэстантку Марыю II і зяця (адначасова пляменніка) Вільгельма III Аранскага, штатгальтара Нідэрландскай рэспублікі. Пасля іх бяздзетнай смерці (1694, 1702) прастол атрымала ў спадчыну малодшая дачка Якава, таксама пратэстантка каралева Ганна. Яшчэ пры жыцці Вільгельма III у 1701 годзе быў прыняты Акт аб уладкаванні, які дзейнічае дагэтуль. Паводле Акта каталікі выключаліся са спісу спадчынікаў англійскага прастола, і пасля Ганны карону мусілі атрымаць у спадчыну нашчадкі ўнучкі Якава I Сафіі Гановерскай. Пасля смерці Ганны ў 1714 годзе на брытанскі прастол уступіў сын Сафіі курфюрст Браўншвайг-Люнебургскі Георг I, заснавальнік Гановерскага дому.
Эміграцыя
правіцьМногія з прыхільнікаў Якава II рушылі ўслед за ім у Францыю, дзе заснавалі фаміліі Мак-Дональд, Берык, Дылан, Мак-Маган і іншыя. Нашчадкамі якабітаў з’яўляюцца маршалы Францыі Жак Мак-Дональд і Патрыс дэ Мак-Магон (Мак-Магон таксама быў прэзідэнтам Францыі).
База руху
правіцьНепараўнальна небяспечней для новай англійскай дынастыі былі якабіты, якія засталіся на радзіме. Да іх належалі шматлікія Торы Англіі і Шатландыі і амаль усё дваранства горнай Шатландыі. Яны, галоўным чынам, пярэчылі зліццю Шатландыі з Англіяй, якое адбылося толькі ў 1707. У горнай Шатландыі і Ірландыі рух якабітаў набыў характар нацыянальнай барацьбы за незалежнасць.
Некаторы час якабітаў падтрымлівала Рымска-каталіцкая царква (да самай смерці «старога прэтэндэнта» ў 1766 годзе), Францыя (да Утрэхцкага міру 1713 года і затым смерці Людовіка XIV у 1715 годзе) і шэраг іншых каталіцкіх краін, у тым ліку Іспанія; гэтая знешняя падтрымка, аднак, адыгрывала абмежаваную ролю ў барацьбе якабітаў. Унутры самой Брытаніі (акрамя Ірландыі і некаторых раёнаў горнай Шатландыі) каталікі складалі нязначную меншасць і не маглі служыць сур'ёзнай апорай для руху.
Ваенныя сутыкненні
правіцьЯкабіцтва было важнай палітычнай картай у час вайны за іспанскую спадчыну. Прыхільнікі пратэстанцкіх каралёў (легалісты) высунулі лозунг: «Супраць папы, д'ябла і прэтэндэнта» (англ.: Against the Pope, the Devil and the Pretender).
Два разы (ў 1715 годзе і ў 1745 годзе) якабіты прадпрымалі адкрытае паўстанне, апорай для якога абодва разы служыла горная Шатландыя, але беспаспяхова.
Заняпад якабітызму
правіцьПасля паўстання 1745 года брытанскія ўлады правялі ў Шатландыі сур'ёзныя рэпрэсіі, прынялі законы аб раззбраенні ўсіх шатландскіх кланаў, а таксама аб забароне пад страхам шасцімесячнага зняволення (за рэцыдыў — сямігадовай высылкі ў заморскія калоніі) нашэння цывільнымі асобамі кланавых тартанаў, кілтаў і іншага традыцыйнага адзення. Традыцыйная структура грамадства горнай Шатландыі на працягу некалькіх пакаленняў была значна разбурана.
Пры Георгу III партыя якабітаў як якая-небудзь сур'ёзная пагроза перастала існаваць. Пасля смерці «Старога прэтэндэнта» Джэймса Фрэнсіса Сцюарта (1766) Ватыкан прызнаў законнымі каралямі Вялікабрытаніі Гановерскую дынастыю. У 1788 годзе, пасля смерці яго сына, правадыра паўстання 1745 года «Прыгажунчыка Чарлі», шатландская каталіцкая меншасць таксама прызнала цэнтральную ўладу і з 1790 года стала маліцца за караля Георга па імі. Яшчэ ў 1782 годзе была адменена забарона на традыцыйнае адзенне.
Спадчына якабітаў
правіцьЯкабіцкія ідэалы захоўваліся ў шатландскай літаратуры і фальклоры, неаднаразова згадваюцца ў Роберта Бёрнса (інвектыва «Якабіты на словах»). Сувязь якабіцкага руху з апошнімі бітвамі горных шатландскіх кланаў спрыяе рамантычнаму арэолу вакол яго і ў нашы дні.
У 1819 годзе быў апублікаваны зборнік якабіцкіх песень, складзены Джэймсам Хогам. Многія песні са зборніка набылі папулярнасць сярод шатландскіх фолк-выканаўцаў у 60-я гады XX стагоддзя, напрыклад, песня Cam Ye O’er Frae France, якая высмейвае Георга I.
Якабіцкія прэтэндэнты
правіцьЯкабіцкімі прэтэндэнтамі на англійскі і шатландскі прастолы былі:
- Якаў II (да смерці ў 1701 годзе).
- «Стары прэтэндэнт» (Джэймс, прынц Уэльскі, сын Якава II, які жыў у Францыі пад імем шэвалье дэ Сент-Джордж), з 1701 па 1766 г. прэтэндаваў на англійскі прастол як Якаў III і на шатландскі як Якаў VIII.
- «Малады прэтэндэнт» (Чарлз Эдуард, старэйшы сын папярэдняга, вядомы як «Прыгажунчык прынц Чарлі» англ.: Bonnie Princie Charlie), з 1766 па 1788 г. прэтэндаваў на прастол як Карл III. Узначаліў шатландскае паўстанне ў 1745 г., дзейнічаючы як «прынц Уэльскі» ад імя бацькі.
- Генрых Бенедыкт Сцюарт, малодшы брат папярэдняга. Кардынал Рымска-каталіцкай царквы, біскуп Осціі, у апошнія гады дэкан Калегіі кардыналаў, правёў усё жыццё ў Італіі. Сярод прыхільнікаў карыстаўся тытулам «герцаг Ёркскі». Пасля смерці брата стаў прэтэндэнтам на англійскі прастол як Генрых IX, а на шатландскі як Генрых I.
Пасля 1807 года
правіцьСа смерцю кардынала Генрыха (1807) дом Сцюартаў згас у па мужчынскай лініі, і вяршэнства ў якабіцкай партыі фармальна перайшло, па жаночай лініі, паслядоўна ў сардзінскі (Савойская дынастыя), модэнскі (Габсбургі) і баварскі (Вітэльсбахі) дамы (а затым пяройдзе ў род князёў Ліхтэнштэйна). Аднак каталіцкія прадстаўнікі гэтых дамоў ніколі не прад'яўлялі ніякіх прэтэнзій на англійскі ці шатландскі прастолы, хоць невялікія групы ідэйных спадчыннікаў якабітаў у Шатландыі па-ранейшаму прымаюць іх за сваіх каралёў і прынцаў.
Якабіцкая лінія пераходу прастола ў спадчыну пасля 1807 года (рэальных прэтэнзій не прад'яўлялася):
- Карл Эмануіл IV (1751—1819), былы кароль Сардзініі (адрокся ў 1802 годзе), з Савойскай дынастыі, нашчадак дачкі Карла I Генрыэты Ганны Сцюарт. «Карл IV, кароль Англіі і Шатландыі» (1807—1819).
- Віктар Эмануіл I (1759—1824), кароль Сардзініі (адрокся ў 1821 годзе), з Савойскай дынастыі, брат папярэдняга. «Віктар I, кароль Англіі і Шатландыі» (1819—1824).
- Марыя Беатрычэ Савойская (1792—1840), у замужжы герцагіня Модэнская, дачка папярэдняга. «Марыя III, каралева Англіі, і Марыя II, каралева Шатландыі»[1] (1824—1840).
- Франчэска V д’Эстэ (1819—1875), герцаг Модэнскі (з 1846 года, скінуты ў 1859 годзе), з дынастыі Габсбургаў-Эстэ, сын папярэдняй. «Францыск I, кароль Англіі і Шатландыі» (1840—1875).
- Марыя Тэрэзія Габсбург-Эстэ (1849—1919), у замужжы прынцэса, а затым каралева Баварыі (жонка Людвіга III), пляменніца папярэдняга. «Марыя IV, каралева Англіі, і Марыя III, каралева Шатландыі» (1875—1919).
- Рупрэхт Баварскі (1869—1955), сын папярэдняй. «Роберт I, кароль Англіі, і Роберт IV, кароль Шатландыі» (1919—1955).
- Альбрэхт (прынц Баварыі) (1905—1996), сын папярэдняга. «Альберт I, кароль Англіі і Шатландыі» (1955—1996).
- Франц, герцаг Баварыі (нар. 1933), сын папярэдняга. «Францыск II, кароль Англіі і Шатландыі» (з 1996).
Герцаг Франц халасты. «Спадчыннікам» англійскай і шатландскай карон, паводле меркавання часткі якабітаў, з’яўляецца яго малодшы брат прынц Макс (нар. 1937), затым (з прычыны таго, што ў Макса няма сыноў) — яго дачка Сафія (нар. 1967), жонка спадчыннага князя Ліхтэнштэйнскага Алаіза, а затым — іх сын Ёзэф Венцэль (нар. 1995 у Лондане; першы якабіцкі прэтэндэнт, які нарадзіўся ў Брытаніі з 1688 года).
Альтэрнатыўная лінія
правіцьУ 1812 годзе «Марыя III, каралева Англіі, і Марыя II, каралева Шатландыі» выйшла замуж за роднага дзядзьку Франчэска IV д’Эстэ — гэта значыць пабралася шлюбам, які не адпавядае звычаям ні Англіі, ні Шатландыі. З прычыны гэтага ні яна, ні яе нашчадкі, паводле меркавання іншай часткі якабітаў, не могуць разглядацца ў якасці прэтэндэнтаў ні на той, ні на іншы з брытанскіх тронаў.
У гэтым выпадку пасля смерці «Віктара I» якабіцкая лінія пераходу прастола ў спадчыну выглядае наступным чынам:
- Марыя Тэрэза Савойская (1803–1879), у замужжы герцагіня Пармская, дачка «Віктара I». «Марыя III, каралева Англіі, і Марыя II, каралева Шатландыі» (1824—1879).
- Роберт I (герцаг Пармскі) (1848—1907), апошні кіруючы герцаг Пармы і П’ячэнцы (1854—1860), унук папярэдняй. «Роберт I, кароль Англіі, і Роберт IV, кароль Шатландыі» (1879—1907).
- Энрыка Бурбон-Пармскі (1873—1939), тытулярны герцаг Пармы і П’ячэнцы, сын папярэдняга. «Генрых X, кароль Англіі, і Генрых II, кароль Шатландыі» (1907—1939).
- Джузэпэ Бурбон-Пармскі (1875—1950), тытулярны герцаг Пармы і П’ячэнцы, брат папярэдняга. «Іосіф I, кароль Англіі і Шатландыі» (1939—1950).
- Элія Бурбон-Пармскі (1880—1959), тытулярны герцаг Пармы і П’ячэнцы, брат папярэдняга. «Элія I, кароль Англіі і Шатландыі» (1950—1959).
- Роберт Бурбон-Пармскі (1909—1974), тытулярны герцаг Пармы і П’ячэнцы, сын папярэдняга. «Роберт II, кароль Англіі, і Роберт V, кароль Шатландыі» (1959—1974).
- Элізабета Бурбон-Пармская (1904—1983), прынцэса Пармы і П’ячэнцы. «Лізавета I, каралева Англіі і Шатландыі»[2] (1974—1983).
- Марыя Франчэска Бурбон-Пармская (1906—1994), прынцэса Пармы і П’ячэнцы. «Марыя IV, каралева Англіі, і Марыя III, каралева Шатландыі» (1983—1994).
- Аліса Бурбон-Пармская (1917—2017), у замужжы — тытулярная каралева Абедзвюх Сіцылій. «Аліса I, каралева Англіі і Шатландыі» (з 1994).
- Карлас, сын Алісы (1938—2015), «Чарлз, прынц Уэльскі»),
- Лінія «спадчыннікаў» Карласа:
- яго сын Педра (нар. 1968), герцаг Калабрыйскі, граф дзі Казерта, глава каралеўскага дому Абедзвюх Сіцылій, адзін з прэтэндэнтаў на карону Абедзвюх Сіцылій, «прынц Пітэр».
- сын апошняга Хуан (нар. 2003), «прынц Джон»)[3].
- яго сын Педра (нар. 1968), герцаг Калабрыйскі, граф дзі Казерта, глава каралеўскага дому Абедзвюх Сіцылій, адзін з прэтэндэнтаў на карону Абедзвюх Сіцылій, «прынц Пітэр».
Аднак, паколькі шлюб Марыі III і Франчэска IV атрымаў блаславенне Папы, прэтэнзіі альтэрнатыўнай лініі на прастолы Англіі і Шатландыі даволі слабыя.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Якабіты лічаць шатландскую каралеву Марыю Сцюарт таксама каралевай Англіі (пад імем Марыі II) і не прызнаюць валадарання дачкі Якава II Марыі ні ў Англіі, ні ў Шатландыі.
- ↑ Якабіты не прызнаюць кіравання англійскай каралевы Лізаветы, паколькі шлюб яе бацькоў быў прызнаны несапраўдным, а яна — бастардам.
- ↑ Яго старэйшы брат Хаімэ (нар. 1993; «прынц Якаў» ці «прынц Джэймс») выключаецца з пераходу ў спадчыну прастола з прычыны свайго дашлюбнага нараджэння.