Ях’я Сінвар (араб. يحيى السنوار‎‎; 29 кастрычніка 1962(1962-10-29)[1], Хан-Юніс[d], Сектар Газа[2]16 кастрычніка 2024(2024-10-16)[3][4][…], Tel al-Sultan refugee camp[d], Сектар Газа[5]) — лідар палесцінскага руху ХАМАС у сектары Газа.

Ях’я Сінвар
араб. يحيى إبراهيم حسن السنوار‎‎
Род дзейнасці палітык, тэрарыст
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1962(1962-10-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 кастрычніка 2024(2024-10-16)[3][4][…] (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне іслам
Альма-матар
Партыя
Прыналежнасць Hamas
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў лагеры палесцінскіх бежанцаў у 1962 годзе. З маладосці актыўна ўдзельнічаў у радыкальных групоўках.

У 1988 годзе прысуджаны ізраільскімі ўладамі да чатырох пажыццёвых тэрмінаў за забойствы. У 2011 годзе вызвалены ў выніку абмену. Вярнуўся ў сектар Газа.

У лютым 2017 года быў абраны лідарам ХАМАС у сектары Газа, змяніў на гэтай пасадзе Ісмаіла Ханію.

Адказваў за вайсковы блок арганізацыі ХАМАС, якая 7 кастрычніка 2023 года разгарнула ваенныя дзеянні супраць Ізраіля. У маі 2024 года Ях’я Сінвар заявіў, што не згодзіцца на здзелку аб спыненні агню з Ізраілем, калі яна не будзе змяшчаць «надзейнага плана завяршэння вайны»[9]. Ён дабіваўся вызвалення палесцінцаў з ізраільскіх турмаў у абмен на заложнікаў, якія захоплены і ўтрымліваюцца ХАМАС. 6 жніўня 2024 года, пасля забойства Ханіі, Сінвар быў абраны новым галавой паліттбюро ХАМАС.

Забіты ізраільскай арміяй у г. Рафах у сектары Газа 16 кастрычніка 2024 года.

Крыніцы

правіць
  1. а б The Washington Post // The Washington Weekly Post / M. MurrayWashington: Fred Ryan, 2024. — ISSN 0190-8286; 2641-9599 Праверана 17 кастрычніка 2024.
  2. а б Euronews — 2024. Праверана 17 кастрычніка 2024.
  3. а б The Times of Israel — 2024. Праверана 17 кастрычніка 2024.
  4. а б חוסל מנהיג חמאס והאחראי לטבח ה-7 באוקטוברАрмія абароны Ізраіля, 2024.
  5. а б Higgins E. Bellingcat — 2024. Праверана 19 кастрычніка 2024.
  6. BBC News Online — 2024. Праверана 19 кастрычніка 2024.
  7. Hamas wählt Hardliner zum Gaza-ChefFrankfurter Allgemeine Zeitung. Праверана 29 кастрычніка 2023.
  8. tagesschau.de — 2024. Праверана 17 кастрычніка 2024.
  9. belta.by
  NODES
os 3