Сакавік

трэці месяц у Юліянскім і Грыгарыянскім календарах

Сакавік — трэці месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 31 дня.

Сакавік, ілюстрацыя Аляксандра Тарасевіча з кнігі «Rosarium et Officium B. Mariae Virginis…»

У выданнях Францыска Скарыны падаецца народная назва сакавіка — марець[1], у «Храналогіі» А. Рымшы (1581) згадваецца як марецъ[2]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, засведчаная ў слоўніку Івана Насовіча (1870) у напісанні «соковикъ» і праілюстраваная прыказкаю «Які сакавік, такі і красавік».[3] У газеце «Наша ніва» ўжываліся варыянты назвы: у 19071909 — марац, у 19101912 — сакавік (март); у далейшым — сакавікдрэвы пачынаюць сок пускаць»). Але яшчэ ў 19131915 у газеце «Наша ніва» ўжывалася назва марац.[4]

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:…
  2. Андрей Рымша. [Хронология]…
  3. И. Носович. Словарь белорусского наречия. 1870. С. 599.
  4. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.

Літаратура

правіць
  • Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О. Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Iвана Федорова. Львів, 1974. С.33, 36. — Эл. рэсурс starbel.narod.ru
  • Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. У 2 т. Т. 2. — Мн., 1967. С.138,139
  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. . — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
  NODES