.mv (англ.: Maldives) — нацыянальны дамен верхняга ўзроўню Рэспублікі Мальдывы. Зарэгістраваць імя дамена можа любая фізічная, юрыдычная асоба і рэзідэнт Мальдываў. Кіруецца кампаніяй Dhiraagu Pvt Ltd.
У асноўным, з-за адсутнасці інтэрнэт-рэгістрацыйнай службы і вялікага кошту абслугоўвання, мальдыўскі нацыянальны дамен верхняга ўзроўню выкарыстоўваецца пераважна дзяржаўнымі ўстановамі і буйнымі прадпрыемствамі. Невялікія кампаніі і арганізацыі аддаюць перавагу іншым даменам верхняга ўзроўню, такім, як .com і .net.
Дамен |
Рэгламентаваныя карыстальнікі
|
.mv |
Асноўны дамен першага ўзроўню
|
Дамен |
Рэгламентаваныя карыстальнікі
|
.aero.mv |
для авіятранспартных кампаній
|
.biz.mv |
для бізнэс-структур
|
.com.mv |
альтэрнатыўны дамен для камерцыйных арганізацый
|
.coop.mv |
для кааператываў
|
.edu.mv |
для адукацыйных устаноў
|
.gov.mv |
для ўрадавых арганізацый Мальдываў
|
.info.mv |
для рэгістрацыі інфармацыйных рэсурсаў
|
.int.mv |
для міжнародных арганізацый
|
.mil.mv |
для вайсковых арганізацый
|
.museum.mv |
для музеяў
|
.name.mv |
для персанальных сайтаў
|
.net.mv |
пастаўшчыкі паслуг інтэрнэту, хостынг, інтэрнэт-правайдэры
|
.org.mv |
для некамерцыйных арганізацый
|
.pro.mv |
для прафесіяналаў у сваёй вобласці
|