20th Century Boys
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
20th Century Boys (яп.: Nijyusseiki Shōnen, 20世紀少年) — манга, створаная японскім мастаком-мангакам Наокі Урасава.
20th Century Boys logo | |
---|---|
Лагатып | |
20世紀少年 (Nijyuseiki Shonen) | |
Жанр | навуковая фантастыка, містыка |
Манга | |
Аўтар | Наокі Урасава |
Выдавец | Shogakukan |
Публікуецца у | Big Comic Spirits |
Аўдыторыя | сэйнэн |
Публікацыя | 30.1.2000 — 2006 |
Тамоў | 22 |
Манга «21st Century Boys» | |
Аўтар | Наокі Урасава |
Выдавец | Shogakukan |
Публікуецца у | Big Comic Spirits |
Публікацыя | 2007 — 2007 |
Тамоў | 2 |
Гульнявы фільм «20th Century Boys 1st chapter» |
|
Рэжысёр | Юкіхіка Цуцумі |
Кампазітар | Ромэй Сіраі |
Прэм'ера | 30 августа 2008 |
Працягласць | 142 хвіл. |
Гульнявы фільм «20th Century Boys 2nd chapter» |
|
Рэжысёр | Юкіхіка Цуцумі |
Прэм'ера | 31 студзеня 2009 |
Аўтар
правіцьНаокі Урасава (яп. 浦沢 直樹 Урасава Наокі) — вядомы мангака, які працуе ў галіне сэйнэн-мангі. Сярод найболей папулярных прац можна назваць 20th Century Boys, Master Keaton і Monster.
Наокі Урасава нарадзіўся 2 студзеня 1960 года ў Токіа, скончыў універсітэт Мэйсэй па спецыяльнасці эканоміка. Мангай зацікавіўся яшчэ ў школе. Дэбютаваў у 1981 годзе з мангай Return, якая атрымала прэмію выдавецтва «Shogakukan» у 1990 годзе. Ён двойчы атрымліваў прэмію выдавецтва “Shogakukan”, двойчы – прыз Тэдзукі Асаму за дасягненні ў галіне культуры і адзін раз прэмію мангі выдавецтва “Kodansha”.
Чатыры яго працы былі экранізаваны ў выглядзе анімэ: Yawara!, Master Keaton, Monster і Pluto.
Гісторыя стварэння
правіцьСпачатку выдавалася асобнымі серыямі ў мангавым часопісе для дарослых Big Comic Spirits выдавецтва Shogakukan у 1999-2006 гадах, было выдана 249 эпізодаў, сабраных у 22 тамы танкабонаў. Працяг з 16 эпізодаў пад назвай "21st Century Boys" (21世紀少年, Nijūisseiki Shōnen) выдаваўся ў тым самым часопісе ў 2006-2007 гадах і быў сабраны ў два тамы танкабонаў. Распавядае гісторыю Кендзі Энда і яго сяброў, якія заўважаюць, што культ-правадыр, вядомы толькі як "Сябар", намагаецца знішчыць свет, і што сімвал яго культу моцна нагадвае сімвал, распрацаваны ў іх дзіцячыя гады. Серыя мае шмат спасылак на некалькі мангаў і анімэ 1960-х–1970-х гадоў, а таксама на класічную рок-музыку, яе назва ўзятая з песні T. Rex "20th Century Boy".
Трылогія кінаадаптацый з жывымі акцёрамі, рэжысёрам якіх быў Юкіхіка Цудумі, была выпушчана ў 2008 і 2009 гадах. Манга была ліцэнзавана і выдадзена англіскай мовай кампаніяй Viz Media, а таксама распаўсюджвалася ў Аўстраліі і Новай Зеландыі кампаніяй Madman Entertainment. Фільмы таксама былі ліцэнзаваны Viz у Паўночнай Амерыцы і 4Digital Media у Вялікабрытаніі.
Сюжэт
правіцьСябры-аднакласнікі ў пачатку 1970-х гадоў будуюць «сакрэтную базу» на пустцы. Яны мараць пра барацьбу са злымі сіламі і арганізацыямі, пішуць «Кнігу прароцтваў» і прыдумляюць тайны «Знак сяброўства». Дараслеючы, яны забываюць пра дзіцячыя гульні і мары. Ніхто з іх не становіцца героем. Але ў адзін дзень усё мяняецца. Паступова сябры аказваюцца зацягнутымі ў шэраг незвычайных і страшных падзей, за якімі стаіць загадкавы чалавек, які называе сябе проста Сябар і выкарыстоўвае дзіцячы Знак сяброўства. Хто ён і чаго дабіваецца?
Героі
правіцьКендзі Энда (遠藤健児, Kenji Endō) — адзін з галоўных герояў мангі і галоўны герой першай часткі мангі. Кендзі і яго паводзіны ў дзяцінстве аказалі вялікае ўздзеянне на ўсе падзеі мангі.
Кана Энда (遠藤カンナ, Kanna Endō) — пляменніца Кендзі. Яна валодае звышнатуральнымі здольнасцямі, выток якіх не зусім зразумелы. Другі Сябар казаў, што прычына яе здольнасцяў — медыцынскі прэпарат, які ён даў яе маці, Кірыка, калі тая была цяжарная. Сама Кана не лічыць свае здольнасці карыснымі. Як і яе бацька Кана геніяльны лідар. Яна ўзначальвала арганізацыю, якая імкнулася да паўстання супроць Сябра. У ёй Кана мела мянушку «Ледзяная Каралева».
Сябар (яп. ともだち, Tomodachi) — загадкавая асоба з невядомымі мэтамі. Галоўны антаганіст мангі.
Змест
правіцьСпасылкі
правіць- Афіцыйны сайт фільма (яп.)
- Сайт фільма (у Вялікабрытаніі) Архівавана 3 мая 2009. (англ.)