BMW 600
Даўжыня: | 2900 мм |
Шырыня: | 1400 мм |
Вышыня: | 1375 мм |
Колавая база: | 1700 мм |
Каляіна пярэдняя: | 1220 мм |
Каляіна задняя: | 1160 мм |
Маса: | 515 кг |
Дызайнер: | Вілі Блэк |
BMW 600 — чатырохмесны мікрааўтамабіль , якія выпускаўся BMW з сярэдзіны 1957 да лістапада 1959 года. Гэта быў першы пасляваенны чатырохмесны аўтамабіль BMW эканом-класа, які быў часткова заснаваны на двухмесным BMW Isetta. Гэта мадэль не мела значны камерцыйны поспех, але яна распачала працэс праектавання для свайго больш паспяховага пераемніка, BMW 700.
Канцэпцыя і дызайн
правіцьBMW было трэба пашырыць свой мадэльны шэраг, але яна не мела рэсурсаў, каб распрацоўваць поўнасцю новыя машыны з новымі рухавікамі. Таму яна выкарыстала напрацоўкі, ужываныя ў Ізецце ў якасці адпраўной кропкі для новага чатырохмеснага аўтамабіля эканом-класа[2].
Заднематорны чатырохмесны аўтамабіль вагоннай кампаноўкі меў дзверы для вадзіцеля і пасажыра ў пярэдняй сценцы, і дзверы з правага боку для задніх седакоў. Неабходнасць перавазіць чатырох чалавек патрабавала большай рамы, іншай задняй падвескі і больш магутнага рухавіка. З дапамогай каробчатага бакавога профілю і прамых папярочных труб была распрацавана новая рама[3].
Мадэль 600 выкарыстоўвала пярэднюю падвеску і пярэднія дзверы Ізеты[3]. Задняя падвеска — незалежная з касымі рычагамі; гэта быў першы раз, калі BMW выкарыстаў гэтую сістэму[4][5]. Шасі мела колавую базу 1700 мм[3], пярэднюю каляіну 1220 мм, заднюю каляіну 1160 мм[4].
BMW 600 меў двухцыліндравы рухавік рабочым аб'ёмам 582 см3 ад матацыкла Р67. Гэты рухавік, які выдаваў 19,5 к.с. пры 4500 абаротаў у хвіліну, быў усталяваны ззаду задняга кола. Акрамя стандартнай цалкам сінхранізаванай чатырохступеньчатай механічнай каробкі[4], таксама была даступная паўаўтаматычная каробка перадач Saxomat[6]. Максімальная хуткасць — каля 100 км/г[7].
Прыём
правіцьДадзеныя аб продажах 600 мадэлі не апраўдалі надзеяў BMW. За ўвесь час яе вытворчасці з жніўня 1957 па 1959 год было выраблена каля 35 000 экземпляраў. Гэта было звязана з канкурэнцыяй з больш звычайнымі машынамі, уключаючы Фольксваген Жук[2][4]
Спадчына
правіцьBMW 600 гуляў непасрэдную ролю ў распрацоўцы яго пераемніка, BMW 700. Вольфганг Дэнзел, дыстрыб’ютар аўтамабіляў BMW у Аўстрыі, папрасіў Джавані Мікелоці падрыхтаваць канцэптуальныя эскізы, грунтуючыся на падоўжаным шасі BMW 600. Дэнзел прадставіў кіраўніцтву BMW канцэпцыю 2-дзвернага купэ з нахільным дахам. Канцэпцыя ў цэлым была прынятая добра, але былі выказаны пярэчанні з нагоды абмежаванай прасторы для пасажыраў. Кампанія BMW вырашыла выпускаць дзве версіі — купэ і 2-дзверны седан з дахам, які быў вышэй і больш[8][9].
Яшчэ адной спадчынай 600 мадэлі была незалежная задняя падвеска з касымі рычагамі. Гэта было першае выкарыстанне падвескі гэтага тыпу на аўтамабілях BMW і, за выключэннем BMW М1,[3] яна была выкарыстана ў кожным аўтамабілі BMW да 1990-х гадоў[3][5]. Гэты тып падвескі ў канчатковым рахунку быў выцеснены "Z-воссю" шматрычагавай падвескі, якая была прадстаўлена ўпершыню на БМВ Z1 у 1988 годзе[10]. Апошнія аўтамабілі BMW з падвескай з касымі рычагамі былі BMW Compact і BMW Z3[11].
Эфектыўнасць выкарыстання прасторы
правіцьBMW 600 была адзначана ў часопісных артыкулах у якасці прыкладу эфектыўнага дызайна прасторы[12][13]: яна можа правозіць чатырох чалавек пры карацейшай даўжыні, чым у Mini[13].
Крыніцы
правіць- ↑ Norbye 1984, p. 251.
- ↑ а б Noakes 2005, p. 56.
- ↑ а б в г д Norbye 1984, p. 122.
- ↑ а б в г Norbye 1984, p. 123.
- ↑ а б Lewin 2004, p. 34.
- ↑ Sass 2007.
- ↑ Noakes 2005, p. 57.
- ↑ Norbye 1984, pp. 124–125.
- ↑ Lewin 2004, pp. 34–35.
- ↑ Noakes 2005, pp. 137–139.
- ↑ Noakes 2005, pp. 151–152.
- ↑ Railton 1958, pp. 84–87.
- ↑ а б Lowrey 1964, p. 733.
Літаратура
правіць- Задом наперед // За рулём : часопіс. — 2016. — № 10. — С. 138-140. (руск.)
- Lewin, Tony (2004). "Faded glory". The Complete Book of BMW: Every Model since 1950. St. Paul, MN US: Motorbooks International. pp. 33–35. ISBN 0-7603-1951-0.
- Lowrey, Joseph (18 June 1964). "Fitting the car to the city". New Scientist. 22 (396). Harrison, Raison and Co.: 733–734.
In fact, an even more compact four-seater was built until recently by BMW in Germany, but the unorthodoxies of a rear-mounted engine and a front rather than side door, which allowed the saving of another 6 in. of length, were not acceptable to the public.
- Noakes, Andrew (2005). "Chapter 3: Baroque Angels and Bankruptcy 1945-59". The Ultimate History of BMW. Bath, UK: Parragon Publishing. pp. 56–57. ISBN 1-4054-5316-8.
- Norbye, Jan P. (1984). BMW - Bavaria's Driving Machines. Skokie, IL: Publications International. ISBN 0-517-42464-9.
- Railton, Arthur R. (July 1958). Windsor, H. H. (Jr.); Grant, Roderick M.; Whittaker, Wayne; Railton, Arthur R. (рэд-ры). "Small car, which shape is best?". Popular Mechanics. 110 (1) (U.S. ed.). Chicago, IL USA: Popular Mechanics: 84–87. Праверана 2013-11-23.
Another example of maximum interior room with minimum exterior dimensions is the new Isetta 600
- Sass, Rob. BMW's Beetle(недаступная спасылка). Bloomberg Businessweek. Bloomberg (22 сакавіка 2007). — «To survive in the post-war European market, BMW needed its own VW Bug. It got one in the 1958 Isetta 600» Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2010. Праверана 4 ліпеня 2010.
Спасылкі
правіць- Motorbase: BMW 600 Архівавана 26 чэрвеня 2014.
- Microcar Museum: BMW 600 (blue)
- Microcar Museum: BMW 600 (yellow)
- BMW 600 Yahoo Group Архівавана 4 лютага 2012.