У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Boeing 747-8 — двухпалубны шырокафюзеляжны пасажырскі самалёт, распрацаваны кампаніяй Boeing. Анансаваны ў 2005 годзе, гэты авіялайнер стаў апошняй версіяй серыі Boeing 747 з падоўжаным фюзеляжам, перапраектаваным крылом і палепшанай эканамічнай эфектыўнасцю. Boeing 747-8 з’яўляецца самым вялікім камерцыйным самалётам, пабудаваным у ЗША, а таксама самым доўгім пасажырскім самалётам у свеце, перавысіўшы даўжыню Airbus A340-600 амаль на метр.

Boeing 747-8
Тып Boeing 747 і дзвюхпалубны самалёт[d]
Распрацоўшчык Boeing
Вытворца Boeing Commercial Airplanes[d]
Першы палёт 8 лютага 2010
Эксплуатанты Lufthansa і Air China[d]
Адзінак выраблена 110
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Першы палёт адбыўся 8 лютага 2010 гады. Першым эксплуатантам грузавога 747-8 стала авіякампанія Cargolux Airlines, якая атрымала першы самалёт 13 кастрычніка 2011; першым камерцыйным уладальнікам пасажырскай версіі 25 красавіка 2012 года стала Lufthansa (першы прыватны самалёт быў пастаўлены ў лютым).

У снежні 2014 года ў ЗША было абвешчана, што на замену самалётам Boeing VC-25 будуць заменены на тры Boeing 747-8. 11 жніўня 2010 года ўрад Паўднёвай Карэі паведаміў, што ён разглядае магчымасць набыцця 747-8 у якасці прэзідэнцкага самалёта.

На снежань 2018 года было замоўлена 154 экзэмпляры Boeing 747-8 (36 пасажырскіх, 107 грузавых і 11 VIP-версій). 6 снежня 2022 года быў зроблены апошні самалёт, перададзены авіякампаніі Atlas Air.

У культуры

правіць

Лічылася, што «747-8» выканаў ролю лайнера SkyFleet S570 у фільме Казіно «Раяль», дзе супер-сучасны лайнер хацелі ўзарваць тэрарысты, а выратаваў яго Джэймс Бонд. Праўда ў фільме самалёт крыху змянілі, а менавіта, перасунулі вонкавыя рухавікі, сумясцілі іх з унутранымі і павесілі дадатковыя паліўныя бакі. Насамрэч, у момант здымак фільма ніводнага асобніка «747-8» яшчэ не існавала. А ролю лайнера SkyFleet S570 выканаў замаскіраваны Boeing 747-236B, (s/n 21831/440) 1980 года пабудовы, які лятаў да 2002 года ў British Airways (Reg G-BDXJ). З 25 мая 2005 года ён знаходзіцца ў аэрапорце Дансфолд (код EGTD) у Англіі. На рулёжках менавіта гэтага аэрапорта знаходзіцца траса тэлепраекта Top Gear. Гэты ж самалёт буксіраваў «Volkswagen Touareg» у тэлеперадачы Fifth Gear. Нос самалёта вярнулі ў зыходны стан, але бутафорскія рухавікі засталіся.

Крыніцы

правіць
  NODES