De facto
Дэ-фа́кта[1] (лац.: de facto — папраўдзе, у сапраўднасці, фактычна) — лацінскае выслоўе. Звычайна выкарыстоўваецца як антонім лацінскаму выслоўю de jure у заканадаўчай і тэхнічнай сферах, калі ў звычайную практыку ўводзяцца элементы без адпаведнай афіцыйнай падтрымкі. Напрыклад, пры разборы прававой сітуацыі de jure азначае патрабаванні закона, тады як de facto гаворыць аб тым, што адбываецца ў сапраўднасці, не зважаючы законна гэта або па-за законна.
Паняцце урад дэ-факта ужываецца ў дачыненні да органа ўлады, які трымае ўладу ў якой-небудзь краіне, скінуўшы законна абраныя інстытуты і ўсталяваўшы свае на іх месца. Таксама de facto ужываецца ў міжнародным праве для апісання праўдзівых узаемаадносін бакоў, у той час як афіцыйныя ўзаемаадносіны звычайна тлумачацца як de jure.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Дэ-факта // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 363. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).