Deilephila elpenor — від матылькоў з сямействабражнікі (Sphingidae). Названы ў гонар Элпенора(руск.) (бел., спадарожніка Адысея, які ў ап’яненні зваліўся з даху палаца Кіркі і разбіўся да смерці.
Размах крылаў 50-70 мм. Афарбоўка пярэдніх крылаў і цела аліўкава-ружовая з папярочнымі касымі ружовымі перавязямі на пярэдніх крылах. Заднія крылы ў сваёй аснове чорныя.
Час лёту — з сярэдзіны мая да сярэдзіны жніўня, адно, месцамі — два пакаленні.
Стадыя вусеня — з сярэдзіны чэрвеня да жніўня. Колер вусеня вар’іруе ад светла-зялёнага да карычневага і амаль чорнага, на 4-м і 5-м кольцах маюцца «вочкі» з цёмным ядром і белай аблямоўкай. Рог кароткі, чорна-карычневы. Кармавыя расліны вусеняў — Epilobium angustifolium і Epilobium hirsutum і Chamerion; радзей маруна (Galium), бальзамін (Impatiens), вінаград (Vitis). Акукліванне на глебе, зімуе кукалка.
Martin Stevens (2005). «The role of eyespots as anti-predator mechanisms, principally demonstrated in the Lepidoptera». Biological Reviews80 (4): 573—588.
Almut Kelber, Anna Balkenius & Eric J. Warrant (2002). «Scotopic colour vision in nocturnal hawkmoths». Nature419 (6910): 922—925.