Ford Escort
Агульныя даныя
На рынку
 
Пераемнік
Пераемнік

Ford Escort — кампактны легкавы аўтамабіль. У мадэльным шэрагу кампаніі Ford з 1967 года.

Ford Escort (Еўропа)

правіць

Escort (1967—1974)

правіць
 

Першае пакаленне дэбютавала ў студзені 1968 года. Вытворчасць стартавала на заводзе ў англійскім Хэйлвудзе. Праз год вытворчасць пачалася ў бельгійскім Генку, а ў студзені 1970 года да яго выпуску падключыўся новы нямецкі завод у Саарлуі ў Германіі. Акрамя таго, Эскорты першага пакалення выпускаліся ў Аўстраліі, Новай Зеландыі, Ізраілі і на Тайвані[1].

У верасні 1969 года да двухдзвернага седана і двухдзвернага ўніверсала ў мадэльны шэраг дадаўся чатырохдзверны седан.

Рухавікі — аб’ёмам 0,9-2,0 л магутнасцю 36-120 к.с.

Для ўдзелу ў ралі была распрацавана мадыфікацыя Escort Twin Cam з двухвальным рухавіком Lotus 1,6 (109 к.с.). У 1970 годзе ёй на змену прыйшоў Escort RS1600. Ён меў рухавік 1,6 сямейства BDA з шаснаццаціклапаннай галоўкай блока Cosworth. У 1973 годзе была выпушчана дарожная версія Escort RS2000 з двухлітровым васьміклапанным рухавіком магутнасці 100 к.с.[2]

Escort (1974—1980)

правіць
 


Escort (1980—1985)

правіць
 

У верасні 1980 года пабачыў свет трэці Ford Escort — пярэднепрывадны хэтчбек з размешчаным папярочна верхневальным рухавіком новага сямейства CVH.

З 1981 года пачаўся выпуск спартыўнай мадыфікацыі XR3 (1,6 л, 96 к.с.), а праз год дэбютаваў RS1600i — з упырскавым рухавіком 1,6 л (115 к.с.) і пяціступеньчатай каробкай перадач. Яшчэ праз тры гады з’явілася мадэль RS Turbo — з рухавіком з турбанаддзіманнем (132 к.с.), самаблакаваным дыферэнцыялам і АБС[2].

У 1983 годзе ў продаж паступіла дызельная мадыфікацыя. Тады ж гаму дапоўнілі трох- і пяцідзверны ўніверсалы, кабрыялет (вытворчасцю займалася фірма Karmann) і чатырохдзверны седан пад уласным імем Orion[1].

Escort (1986—1990)

правіць
 

У 1986 годзе Escoгt трэцяга пакалення зведаў рэстайлінг.

Escort (1990—2000)

правіць
 


Escort (1992—1995)

правіць

Пасля рэстайлінгу 1992 года змяніліся абрысы фар і ліхтароў, рассейвальнікі пярэдніх паваротнікаў сталі белымі, памяняліся выштампоўкі на бакавінах, а радыятарная рашотка стала эліптычнай формы.

Escort (1995—2000)

правіць
 
Ford Escort (1995—2000)

У 1995 годзе адбылася грунтоўная мадэрнізацыя. Аўтамабіль атрымаў новыя капот, авальную рашотку радыятара і абцякальныя масіўныя бамперы, паказальнікі паваротаў аб’яднаныя з фарамі. Бакавыя молдынгі і дзвярныя ручкі сталі больш патопленымі ў дзверы, а бакавыя люстэркі здабылі новыя абрысы. Змены зведалі і ўнутраныя кузаўныя панэлі з мэтай паменшыць шум і вібрацыі, чаму спрыялі ўдасканаленыя падвеска рухавіка і выпускная сістэма. Дапрацавана падвеска. Цалкам змяніўся інтэр’ер.

У 1998 годзе вытворчасць ў Германіі была завершана; але аўтамабілі яшчэ працягвалі выпускацца да 2000 года ў Вялікабрытаніі і Беларусі[3]. Месца ў мадэльным шэрагу заняў Ford Focus.

Ford Escort (ЗША)

правіць

1-е пакаленне

правіць
 


2-е пакаленне

правіць
 


3-е пакаленне

правіць
 


Ford Escort (Кітай)

правіць
 
Ford Escort, 2015

Новы Ford Escort быў выпушчаны ў студзені 2015 года і прадаецца на кітайскім рынку.

Зноскі

  1. а б АВТОFocus // Авторевю : часопіс. — 2011. — № 5 (468). — С. 24. (руск.)
  2. а б Полный передний привод // Авторевю : часопіс. — 2009. — № 6 (423). — С. 55. (руск.)
  3. Когда машины были надежны (руск.). abw.by (4 снежня 2006). Праверана 26 снежня 2017.(недаступная спасылка)

Спасылкі

правіць
  NODES