Agence France-Presse, AFP — адно з найбуйнейшых інфармацыйных агенцтваў свету. Заснавана ў 1944 годзе. Штаб-кватэра — у Парыжы. Лічыцца пераемнікам створанага ў 1835 годзе і найстарэйшага ў свеце інфармацыйнага агенцтва Бюро Гаваса, нацыяналізаванага нямецкімі акупацыйнамі ўладамі ў 1940 годзе.

France Presse
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі інфармацыйнае агенцтва
Кіраўнік Фабрыс Фрыс[d]
Заснаванне
Дата заснавання 22 кастрычніка 1835[1] і 20 жніўня 1944
Галіна медыяіндустрыя[d] і Q112165983?[2]
Прадукцыя інфармацыйнае агенцтва
afp.com (фр.)(англ.)(ісп.)(парт.)(ням.)(ар.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сёння France Presse з’яўляцца прыватнай камерцыйнай арганізацыяй, кіраванай саветам дырэктараў. Карэспандэнцкая сетка складаецца з 5 рэгіянальных цэнтраў, 200 бюро і 50 спецкарэспандэнтаў; агульная колькасць супрацоўнікаў — каля 2,3 тыс. чал., у т. л. больш за 1,5 тыс. карэспандэнтаў (на 2016 год). Інфармацыя прадастаўляецца на французскай, англійскай, іспанскай, нямецкай і арабскай мовах.

Літаратура

правіць
  1. а б GRID Release 2019-02-17 — 2019-02-17 — 2019. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.7738979
  2. SIRENE
  NODES