У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

MAC-10 (англ.: Military Armament Corporation Model 10, афіцыйна - M10) — кампактны пісталет-кулямёт, распрацаваны ў ЗША.

Ingram MAC-10
{{{апісанне выявы}}}
Апісанне
Тып: Пісталет-кулямёт
Краіна: ЗША
Гады эксплуатацыі: З 1970
Гісторыя мадэлі
Канструктар: Гордан Б. Інгрэм
Стварэнне прататыпу: 1964 год
Выраблялася: Military Armament Corporation
Характарыстыкі
Маса, кг: 2,84 кг
Даўжыня, мм:

269 мм

  • 548 мм (з прыкладам)
Даўжыня ствала, мм: 146 мм
Патроны:

9×19 мм Para

.45 ACP
Прынцып дзеяння: вольны затвор
Хуткастрэльнасць, стрэлаў/хв: 900—1100
Боезабеспячэнне: скрынчаты магазін на 30 ці 32 патрона
Прыцэльная дальнасць стральбы, м: 25 м
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона

Гісторыя

правіць

Першы прататып М10 амерыканскі канструктар Гордан Б. Інгрэм (працаваў у прыватнай зброевай фірме "Erquiaga Arms", ЗША, штат Каліфорнія) пачаў распрацоўваць у 1964 годзе[1], думка была зрабіць кампактны пісталет-кулямёт для сякрэтных аперацый. У жніўні 1964 года была завершана работа па стварэнні камплекта чарцяжоў, у верасні 1964 года першы прататып гэтай зброі быў выраблены і ў кастрычніку 1964 года — уключаны ў каталог прадукцыі фірмы «Erquiaga Arms». Аднак 17 лютага 1965 года падчас праверкі дзейнасці фірмы «Erquiaga Arms» прататып быў канфіскаваны паліцыяй[2].

Будова і прынцып дзеяння

правіць

Зброя з'яўляецца таннай і тэхналагічнай у вытворчасці, многія асноўныя дэталі вырабляюцца са сталёвага ліста метадам халоднай штампоўкі і кропкавай зваркі[3].

Аўтаматыка працуе за кошт вольнага затвору. Затвор пры стральбе на дзве траціны набягае на ствол, што значна памяншае даўжыню зброі. Канал ствала пры стрэле замыкаецца падспружыненнай засаўкай[3].

Ствол мацуецца ў затворной скрынцы на разьбе і фіксуецца штыфтам. На ствале маецца разьба для мацавання быстраз'ёмнага глушыцеля[3].

Глушыцель

правіць

Асноўнай прычынай першапачатковага добрага прыёму MAC-10 быў яго рэвалюцыйны глушыцель, распрацаваны Мітчэлам Вербеллам III з кампаніі Sionics. Гэты глушыцель мае двухступеністую канструкцыю, першая шырэй другой. За кошт унікальнай формы ён надаваў MAC-10 вельмі характэрны знешні выгляд. Акрамя таго, стрэл быў вельмі ціхі, да такой ступені, што затвор можна было пачуць падчас працы, але толькі калі выкарыстоўваліся дагукавыя боепрыпасы (большасць боепрыпасаў .45 ACP з'яўляюцца дагукавымі). Глушыцель быў пакрыты номексам, што дазваляла ўтрымліваць зброю іншай рукой, што палягчала кіраванне. У 1970-я гады ЗША ўвялі абмежаванні на экспарт глушыцеляў, і шэраг краін адмянілі заказы на MAC-10, паколькі эфектыўнасць глушыцеля была адной з асноўных пераваг MAC-10. Гэта быў адзін з фактараў, якія прывялі да банкруцтва Military Armament Corporation.

Арыгінальны глушыцель Sionics мае прыкладна 30 см у даўжыню, 5 см у дыяметры і вагу ў 450 г.

Характарыстыкі і прымяненне

правіць

Асноўная ідэя, закладзеная ў канструкцыю — максімальная прастата і таннасць. Але малая даўжыня ствала, высокая хуткастрэльнасць, нізкая маса зброі і патрон .45 ACP, які мае вялікі імпульс аддачы (па мерках пісталетнага патрона), робяць стральбу вельмі недакладнай. Зброя мае вельмі вялікі роскід - пры стральбе на 25 метраў трапленне ў мэту на практыцы малаверагодна. Як следства, MAC-10 цяпер не выкарыстоўваецца ваеннымі.

Карыстальнікі

правіць

У перыяд з пачатку вытворчасці да пачатку 1986 года пісталеты-кулямёты MAC-10 і MAC-11 розных мадыфікацый былі прададзеныя ў 20 краін свету, але ў кожную з іх яны экспартаваліся ў невялікай колькасці (ад 50 да 1000 адзінак).

Крыніцы

правіць

  1. Peter G. Kokalis. MAC attack. Poor boy's SMG refuses to die // журнал "Soldier of Fortune", January 1986 pages 54-57, 108-109
  2. Frank Iannamico. MAC 10 // «Small Arms Review», October 2015
  3. а б в Семен Федосеев. «Ингрэм» — несостоявшаяся карьера // журнал «Солдат удачи», № 2 (125), 2005. стр.35-37
  4. а б в г д е Brassey's Infantry Weapons of the World, 1950-1975, J.I.H Owen (1975), p. 45
  5. а б в г д е ё ж з і к л м н о Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак autogenerated42 няма тэксту
  6. "In 1977 the military received some 395 Ingram M10, and these have been relegated to the National Police units" Julio A. Montes. Small Arms of the Colombian Specialized Police // «Small Arms Review», March 2012
  7. а б в г д Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак autogenerated12 няма тэксту
  8. "Walther MP-K SMG, HK MP-5SD SMG, MAC-10 SMG and UZI SMG" Delta Force weapons and equipment // Mike Ryan. The Operators: Inside the World's Special Forces. Skyhorse Publishing, 2008. p. 187. ISBN 978-1602392151.
  9. Julio A. Montes. Chilean small arms review // "Small Arms Review", October 2002
  10. Julio A. Montes. Passing review of the Chilean Army // "Small Arms Review", February 2009
  11. "Korean Army/Marines got M16A1s during the Vietnam War from U.S. military aid, but it wasn’t a large enough quantity to arm all Korean active military personnel ... Spec-Ops Command was desperately in search of new weapons. They used a hodgepodge of weapons, from WWII-era M2 Carbines, M3 Greaseguns, to the brand-new Ingram M10, Israeli Uzi or Colt CAR-15s (XM177s) and M16s, but none of them were in enough quantity for homogenous issue, and maintaining such a variety of weapons was also a logistical nightmare." Heebum Hong. The evolution of K1/K2 families in the ROK military // «Small Arms Defense Journal» volume 9, no.5 (December 1, 2017).
  NODES
mac 18