NCT (гурт)
NCT (кар.: 엔시티; абрэвіятура ад Neo Culture Technology[1], літ. пераклад: Тэхналогія новай культуры) — паўднёвакарэйскі бой-бэнд, створаны SM Entertainment у 2016 годзе. Станам на красавік 2021 года гурт складаецца з 23-х удзельнікаў і падзелены на чатыры розныя суб'юніты. Гурт уяўляе сабою праект з неабмежаванай колькасцю ўдзельнікаў, таму немагчыма канчаткова сказаць, колькі яшчэ чалавек будзе дададзена ў будучыні.
NCT | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | K-pop, C-pop, хіп-хоп і тын-поп |
Гады | 2016—дагэтуль |
Краіны | |
Адкуль | Сеул |
Іншая назва | Neo Culture Technology |
Мовы песень | карэйская, кітайская, японская, англійская |
Лэйблы | SM Entertainment |
Склад | Гл. Удзельнікі |
Іншыя праекты |
|
Звязаныя праекты | SuperM |
smtown.com/artist/musici… | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва і канцэпт
правіцьУ студзені 2016 года заснавальнік SM Entertainment, Лі Су Ман, выступіў з прэзентацыяй пад назвай «SMTOWN: Neo Culture Technology 2016» на SM Coex Artium. Лэйбл планаваў стварыць новы гурт, які б «адпавядаў» іх асаблівай стратэгіі культурнага зместу: меў «неабмежаваную» колькасць удзельнікаў, якія б дэбютавалі ў асобных саб-юнітах гурта. Акрамя таго, саб-юніты маглі б «супрацоўнічаць» адзін з адным. Пазней была абвешчана назва гурта, NCT, што з’яўляецца абрэвіятурай назвы прэзентацыі. NCT стаў першым айдал-гуртам SM Entertainment пасля дэбюту Red Velvet у 2014 годзе і першым мужчынскім гуртам пасля дэбюту Exo ў 2012 годзе.
Гісторыя
правіць2013—2016: фармаванне і пераддэбютная дзейнасць
правіцьПерад тым, як далучыцца да SM Entertainment, некаторыя ўдзельнікі ўжо з’яўляліся ў індустрыі забаў. Джэно з’яўляўся ў розных рэкламных роліках у дзяцінстве. Джысон у дзяцінстве быў акцёрам і здымаўся ў такіх фільмах, як «Хлопцы, будзьце цікаўнымі» (2012) і «Ідзі, спыніся, забей» (2013). Чэнлэ быў спеваком на кітайскай сцэне з 2009 па 2015 гады; ён выпусціў тры альбомы і выступіў з сольным канцэртам у Кітаі. У 2011 годзе Юта ўзяў удзел у ў спеўным конкурсе Juice Winter Collection у Японіі, тымчасова Тэн удзельнічаў у тайскім тэлешоу Teen Superstar пад псеўданімам TNT. Сяаджун быў удзельнікам спеўнай праграмы Zhejiang TV X-Fire у лістападзе 2015 года.
Джоні, Юта, Тэн, Марк і Рэнджун далучыліся да кампаніі праз SM Global Auditions, а астатнія ўдзельнікі былі знойдзены праз вулічны кастынг, асабістыя рэкамендацыі і грамадскія забаўляльныя шоу. Да свайго дэбюту ў якасці членаў NCT 19 з 23 цяперашніх удзельнікаў NCT былі прадстаўлены ў складзе SM Rookies, групы трэйні пад кіраўніцтвам SM Entertainment, створанай у снежні 2013 года. Першымі прадстаўленымі ўдзельнікамі NCT сталі Тэён і Джэно[2]. Шаснаццаць іншых удзельнікаў былі прадстаўлены праз SM Rookies да пачатку студзеня 2016 года.
Тэён выпусціў кароткі рэп-трэк «Open the Door» у ліпені 2014 года і стаў сувыканаўцам другога сінгла Red Velvet «Be Natural» у кастрычніку таго ж года. Разам з Джоні, Ютам, Тэнам, Джэхёнам, Маркам, Джэно, Донхёкам, Джэмінам і Джысонам ён з’явіўся на шоу Mnet Exo 90:2014 (у якім удзельнічалі калегі па лэйбле Exo), дзе яны выконвалі танцы пад K-pop песні 90-х. Са студзеня па чэрвень 2015 года Доён і Джэхён былі галоўнымі МС на музычным шоу Show Champion; з ліпеня па снежань таго ж года Юта была прадстаўніком на Abnormal Summit, тэлепраграме, у якой некарэйскія мужчыны абмяркоўваюць карэйскую культуру. Марк, Джэно, Донхёк, Джэмін і Джысон былі мышагоншчыкамі на шоу Disney Channel Korea The Mickey Mouse Club.
Удзельнікі
правіцьУзята з профіля гурта на афіцыйным сайце SM Entertainment[3].
Імя | Дата дэбюту | Суб'юніты | Заўвагі | |||
---|---|---|---|---|---|---|
U | 127 | Dream | WayV | |||
Тэіль | 9 красавіка 2016 | |||||
Тэён | Лідар NCT 2020; лідар NCT 127[4] | |||||
Доён | ||||||
Тэн | ||||||
Джэхён | ||||||
Марк | [A] | |||||
Юта | 7 ліпеня 2016 | |||||
Вінвін | [B] | |||||
Хэчан | ||||||
Рэнджун | 24 жніўня 2016 | |||||
Джэно | ||||||
Джэмін | ||||||
Чэнлэ | ||||||
Джысон | ||||||
Джоні | 6 студзеня 2017 | |||||
Чону | 18 лютага 2018 | |||||
Лукас | ||||||
Кун | 14 сакавіка 2018[C] | Лідар WayV | ||||
Сяаджун | 17 студзеня 2019 | |||||
Хендэры | ||||||
Ян’ян | ||||||
Шатара | 12 кастрычніка 2020 | Дэбютуюць у будучым суб'юніце | ||||
Сончан |
Саб'юніты
правіць- NCT U — удзельнікі мяняюцца ў залежнасці ад канцэпта песні
- NCT 127 — Тэіль, Джоні, Тэён, Юта, Доён, Джэхён, Вінвін, Чону, Марк і Хэчан[7]
- NCT Dream — Марк, Рэнджун, Джэно, Хэчан, Джэмін, Чэнлэ і Джысон
- WayV — Кун, Тэн, Вінвін, Лукас, Сяаджун, Хендэры і Ян’ян[8]
- WayV-Kun & Xiaojun — Кун, Сяаджун
- WayV-Ten & Yangyang — Тэн, Ян’ян[9]
- WayV-Lucas & Hendery — Лукас, Хендэры
Шкала часу
правіцьЗаўвагі
правіць- ↑ Марк першапачаткова пакінуў NCT Dream 31 снежня 2018 года, але вярнуўся пасля рэарганізацыі юніта ў 2020 годзе.
- ↑ Вінвін не прасоўваўся разам з NCT 127 з 22 лістапада 2018 года ў выніку яго прасоўвання з WayV.[5]
- ↑ Яшчэ да гэтага Кун стаў адным з выканаўцаў кітайскай версіі «Without You», у якасці ўдзельніка SM Rookies. Аднак артыст афіцыйна дэбютаваў у якасці члена NCT толькі 14 сакавіка 2018 года з альбомам NCT 2018 Empathy[6].
Зноскі
- ↑ 입력 2016.07.05 14:11. NCT 127 '소방차'로 데뷔…그룹 이름의 뜻은? (кар.). 중앙일보 (5 ліпеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
- ↑ SM루키즈 공개… 슈퍼주니어 규현의 그녀(?) '슬기'와 제노, 태용 3인방은 이런 모습 (кар.). news.chosun.com (3 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2020.
- ↑ NCT (кар.). SMTOWN. Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2020.
- ↑ Аверса, Ральфі. 'I really listened to Eminem a lot': SuperM, K-pop's 'Avengers,' talk musical influences, new album (англ.). USA TODAY. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2020.
- ↑ SM 측 "NCT 127 윈윈, 예정된 中활동 준비로 새앨범 방송활동 불참" (кар.). Newsen (22 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы September 12, 2020.
- ↑ "NCT 2018 Drops Beastly 'Black on Black' Performance Video". Billboard. 2018-04-18. Архівавана з арыгінала 2018-07-05.
- ↑ NCT 127 :: 네이버 인물검색 . people.search.naver.com. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2021.
- ↑ WayV : 네이버 통합검색 (кар.). search.naver.com. Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2020.
- ↑ WayV-텐&양양, 싱글 'Low Low' 17일 공개 (кар.). Naver. wowtv (17 жніўня 2021).