Nikkei 225
Nikkei 225 (Nikkei 225, Stock Average, яп. 日経平均株価', 日経225) – адзін з найважнейшых фондавых індэксаў Японіі. Упершыню індэкс быў апублікаваны 7 верасня 1950 года Такійскай фондавай біржай пад назвай TSE Adjusted, Stock Price Average.
З 1970 года індэкс вылічваецца японскай газетай The Nihon Keizai, Shimbun.
15 лютага 2021 года індэкс Nikkei 225 пераадолеў адзнаку ў 30 000 пунктаў, што стала самым вялікім вынікам за апошнія 30 гадоў. Прычынай росту з'яўляецца праграма грашова-крэдытнага стымулявання, рэалізаваная Банкам Японіі для змякчэння фінансавых вынiкаў пандэміі COVID-19.[1]
Па стану на канец 2022 года найбольшы ўплыў на індэкс аказвае кампанія Tokyo Electron (TYO: 8035).
Разлік індэкса
правіцьІндэкс шляхам вызначэння сумы "скарэкціраваных цэн акцый" і дзялення гэтай сумы на "дзяльнік". "Скарэкціраваная цана" акцыі - гэта яе цана, памножаная на каэфіцыент карэкціроўкі цаны. Каэфіцыент карэкціроўкі цаны звычайна роўны 1 для большасці акцый, але для акцый з адносна высокай цаной гэты каэфіцыент ніжэй. "Дзельнік" карэктуецца пры змене кошыка акцый, а таксама падчас драбнення акцый або зваротнага драбнення, каб прадухіліць рэзкую змену індэкса гэтымі нярынкавымі падзеямі.[2]
Індэкс Nikkei 225 складаецца з акцый кампаній. Акцыі ўзаемных фондаў, біржавыя фонды, фонды нерухомасці і прывілеяваныя акцыі не ўключаюцца. Адбіраюцца найбольш гандлюемыя акцыі. Калі кампанія ў індэксе выпадае з-за зліцця або банкруцтва, замену шукаюць у тым жа рынкавым сектары.[3]
Са студзеня 2010 года індэкс абнаўляецца кожныя 15 секунд падчас гандлёвых сесій.[4] Пры гэтым спіс кампаній, якія ўваходзяць у Nikkei 225, пераглядаецца штогод, у кастрычніку.[5]
Крыніцы
правіць- ↑ Nikkei index hits 30,000 for first time in three decades . asia.nikkei.com. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2021. Праверана 15 лютага 2022.
- ↑ Nikkei Stock Average Index Guidebook . indexes.nikkei.co.jp. Праверана 15 лютага 2022.
- ↑ Trading indices . comparebrokers.co. Праверана 15 лютага 2022.
- ↑ Nikkei to calculate 225 average every 15 seconds . reuters.com. Праверана 15 лютага 2022.
- ↑ FAQ (Nikkei Stock Average) . indexes.nikkei.co.jp. Праверана 15 лютага 2022.