Phoneutria
Phoneutria — род павукоў сямейства Ctenidae. У Кнізе рэкордаў Гінеса ад 2010 года гэты род быў прызнаны самым ядавитым сярод павукападобных[1][2], хоць мае даволі абмежаванае распаўсюджанне.
Арэал
правіцьПрыродны іх арэал ахоплівае трапічную частку Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі[3].
Віды
правіцьПа стане на пачатак 2012 года гэты род змяшчае восем відаў. Апошні, восьмы від Phoneutria bahiensis быў вызначаны ў 2001 годзе[4]:
- Phoneutria bahiensis Simó & Brescovit, 2001 — трапічны лес атлантычнага ўзбярэжжа Бразіліі.
- Phoneutria boliviensis (F. O. Pickard-Cambridge, 1897) — Цэнтральная, Паўднёвая Амерыка.
- Phoneutria eickstedtae Martins & Bertani, 2007 — Бразілія
- Phoneutria fera Perty, 1833 — Эквадор, Перу, Бразілія, Сурынам, Гаяна.
- Phoneutria keyserlingi (F. O. Pickard-Cambridge, 1897) — трапічны лес атлантычнага ўзбярэжжа Бразіліі.
- Phoneutria nigriventer (Keyserling, 1891) — Бразілія, паўночная Аргенціна, індукаваны ва Уругвае.
- Phoneutria pertyi (F. O. Pickard-Cambridge, 1897) — трапічны лес атлантычнага ўзбярэжжа Бразіліі.
- Phoneutria reidyi (F. O. Pickard-Cambridge, 1897) — Венесуэла, Перу, Бразілія, Гаяна.
Яд
правіцьЯд павукоў дадзенага роду змяшчае магутны нейратаксін, вядомы як PhTx3 . Гэты нейратаксін патэнцыйна мае тэрапеўтычнае значэнне, але ў таксічнай канцэнтрацыі ён выклікае страту кантролю цягліц з наступным прыпынкам дыхання, што прыводзіць да паралічу і ў канчатковым выніку ўдушша. Укус сярэдняй хваравітасці, яд выклікае маментальнае заражэнне лімфатычнай сістэмы, трапленне ў крывяносную сістэму ў 85 % выпадкаў прыводзіць да адмовы сэрца. Пацыенты адчуваюць моцнае адубенне, у мужчын часам атручэнне выклікае прыяпізм. Існуе эфектыўнае проціяддзе ад яду Phoneutria, і таму зафіксаваная колькасць смяротных выпадкаў у выніку ўкусаў гэтых павукоў невялікая[2].
Колькасць яду, смяротная для 20-грамовай мышы, складае 6 мкг нутравенна і 134 мкг падскурна (у параўнанні з 110 мкг і 200 мкг у Latrodectus mactans).
Зноскі
- ↑ Most venomous spiders(нявызн.). Guinness World Records. Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2022. Праверана 29 кастрычніка 2022.
- ↑ а б Herzig V., John Ward R., Ferreira dos Santos W. Intersexual variations in the venom of the Brazilian "armed" spider Phoneutria nigriventer (Keyserling, 1891)(англ.) // Toxicon : journal. — Elsevier, 2002. — Т. 40. — № 10. — С. 1399—1406. — DOI:10.1016/S0041-0101(02)00136-8 — PMID 12368110.
- ↑ Martins R., Bertani R. The non-Amazonian species of the Brazilian wandering spiders of the genus Phoneutria Perty, 1833 (Araneae: Ctenidae), with the description of a new species(англ.) // Zootaxa : journal. — 2007. — Т. 1526. — № 5. — С. 1—36.
- ↑ Simó M. Revision and cladistic analysis of the Neotropical spider genus Phoneutria Perty, 1833 (Araneae, Ctenidae), with notes on related Cteninae(англ.) // Bulletin British Arachnological Society : journal. — 2001. — Т. 12. — № 2. — С. 67—82.
Спасылкі
правіць- Pub chef bitten by deadly spider . // news.bbc.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2012. Праверана 16 чэрвеня 2012.
- Бразильские странствующие пауки . // alins.ru. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2012. Праверана 16 чэрвеня 2012.