У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

R.U.R.Росумскія Ўніверсальныя Робаты», «Р.У.Р.») - навукова-фантастычная п'еса, напісаная Каралам Чапекам у 1920 годзе. Прэм'ерны паказ п'есы адбыўся 25 студзеня 1921 года ў Празе.

R.U.R.
чэшск.: R.U.R.
Выданне
Постэр да пастаноўкі 1939 года (Нью-Ёрк, рэжысёр - Рэма Буфана)
Жанр science fiction play[d], AI takeover[d] і utopian drama[d]
Аўтар Карал Чапек
Мова арыгінала чэшская
Дата напісання 1920
Дата першай публікацыі 1921
Апублікаваны ў Sense of Wonder: A Century of Science Fiction[d]
Месца публікацыі Прага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Падзеі ў п'есе разварочваюцца на фабрыке, дзе вырабляюць «штучных людзей» - яны названыя робатамі, хаця аўтар апісаў іх бліжэй да сучаснага паняцця «андроід». Гэта штучныя людзі, скампанаваныя з вырашчаных тканак і органаў, яны кропля ў кроплю падобныя да людзей, адрозніваясь па саставу тым, што створаны з іншых рэчываў. Яны цалкам здольныя разважаць, але пры гэтым, здаецца заўсёды радыя служыць чалавецтву. Галоўнае пытанне твора: ці справядліва эксплуятаваць такіх штучных людзей і калі так, то якія наступствы гэта можа выклікаць.

Вынікам стварэння «R.U.R.» стала папулярызацыя тэрміна «робат». У чэшскай мове слова «robota» значыць «катарга», «цяжкая праца», «паншчына» (пар. балгар. «роб» - «раб»

Пралог

правіць

Алена Глоры, дачка прэзідэнта буйной прамысловай дзяржавы, прыязджае на востраў, дзе знаходзіцца фабрыка Ўніверсальных Робатаў Росума. Тут яна сустракаецца з Домінам0 дырэктарам R.U.R., які распавядае ёй гісторыю кампаніі, якая пачалася з вучонага Росума-старэйшага, які некалі паставіў сваёй мэтай абвергнуць існаванне бога шляхам стварэння штучных людзей. А Росум-малодшы адкінуў такую філасофію і пачаў ствараць на заводзе спрошчаных чалавекападобных істот для працы, што і адкрыла цяперашнюю тэхналогію стварэння робатаў (істот, будова цела і розума якіх выверана гадамі эксперыментаў - нічога лішняга: ні пачуццяў, ні жаданняў, ні патрэбнасцяў - толькі адныя веды і ўменні) і падрывае асновы грамадства заснаванага на попыце на працоўную сілу. Домін дэманструе Алене прыклад робата - сваю сакратаршу, якая так добра ведае сваю працу, што здаецца, ёй падманам, чалавекам у абліччы робата. Потым Алена сустракаецца з нешматлікімі заснавальнікамі фабрыкі, прыймаючы на гэты раз людзей за робатаў - і доўга апавядае ім аб тым, што яна прадстаўнік Лігі Чалавечнасці, арганізацыі па правам чалавека, мэта якой - «вызваліць» робатаў ад прыгняцення з боку чалавецтва. Пасля выяснення непаразумення і экскурсіі па цэхам фабрыкі ідзе тлумачэнне паміж галоўнымі героямі - Домін і Алена неўзабаве заручаюцца.

Першы Акт

правіць
 
Сцэна з п'есы, ў якой паказваецца паўстанне робатаў

Падзеі адбываюцца праз дзесяць гадоў:

Мары Доміна аб вызваленні чалавека ад зневажальнай працы, стварыць яму становішча бязмежнага дабрабыта ажыццявіліся - на Зямлі пануе дастатак (тавары і прадкуты з лішкам вырабляюць робаты) і бесклапотнасці.

Алена і яе нянька Нана абмяркоўваюць тое, што адбываюцца ў свеце, Алену ахоплівае растучы непакой - яна адчувае растучы ў свеце крызіс чалавецтва: у рукі ёй пападае газета з заметкай, у якой гаварыцца аб тым, што за апошні тыдзень на Зямлі не нарадзілася аніводнага чалавека. Прырода перастала папаўняць чалавецтва: васьмі з лішкам міліярдаў ёй цалкам хапіла. Між тым працягваюць паступаць дадзеныя аб спантанных «мутацыях» сярод робатаў - адзінкі з іх нібыта эвалюцыянуюць да чалавека, пачынаючы бунтаваць. Згодна з правіламі, такіх робатаў належыць знішчыць, але Алена адмяняе загад адносна ўзбунаваўшагася любімца - эксперыментальнага робата Радыя. Доктар Гел - кіраўнік працэса ажыўлення робатаў на вытворчасці - таксама апісвае эксперыментальнага робата-дзяўчыну, якую таксама звауць Алена. Патаемна ад усіх Алена Глоры спальвае сакрэтную формулу стварэння робатаў. Неўзабаве людзі даведваюцца аб тым, што робаты па ўсім свеце паўсталі.

Другі Акт

правіць

На працягу другога акта робаты пад кіраўніцтвам Радыя акружаюць фабрыку. Домін, яго памочнікі і Алена ў аблозе. Апошнім рубяжом застаецца агароджа, якая знаходзіцца пад напругай. Але ўсе разумеюць, што засталося нядоўга - цэх па выпрацоўцы электрычнасці знаходзіцца ў зоне дасягальнасці захопнікаў. Пасля прапановы прадаць паўстаўшым формулу вытворчасці робатаў, Алена прызнаецца, што спаліла ўсе рукапісы Росума-старэйшага, якія ўтрымлівалі формулу. Усе аплакваюць крах цывілізацыі, у той час як робаты штурмуюць фабрыку, і раней ці пазней забіваюць ўсіх, акрамя архітэктара Алквіста (над ім злітваваліся, таму што, ён, па словам робатаў, «працуе рукамі, нібыта сам - робат»).

Трэці Акт

правіць

Прайшлі гады, і ўсе людзі былі вынішчаны ўрадам робатаў. Алквіст, адзіны на Зямлі застаўшыйся ў жывых чалавек, павінен аднавіць формулу, каб працягнуць стварэнне робатаў. Без яе з цахоў выходзяць толькі бяздушныя кучы мяса і костак. Але ён архітэктар, і пагэтаму не можа дасягнуць поспеха ў даручаным яму праекце. Чыноўнікі з урада робатаў звяртаюцца да Алквіста і спачатку загадваюць, а потым умаляюць яго скончыць формулу. Алквіст і сам быў бы рад гэта зрабіць, але не можа. Ён ужо стары і расчараваны ў сабе, яго прыгнятае само існаванне. У адказ ён моліць робатаў прачасаць Зямлю і прывесці яму хаця б аднаго ацалелага чалавека. Але позна, такіх няма.

У адчаі Алквіст хоча анатамаваць жывых робатаў, каб зразумець, як ажывіць зноў створаных, і ягоны выбар прыпадае спачатку на робата Прымуса, потым на Алену - тую самую, што была створана на ўзор Алены Глоры. Але адбываецца цуд, і робаты Прымус і Алена пачынаюць абараняць адзін аднаго ад смерці, прапаноўваючы кожны сам сабе ў абмен на іншага.

Раптоўна Алквіст разумее, што гэта - каханне, а яны - зноў народжаныя Адам і Ева сярод робатаў.

Гл. таксама

правіць
  • «Пагібель сенсацыі» («Робат Джыма Рыпль») - савецкі фантастычны фільм па матывам рамана У Владко «Жалезны бунт» («Роботарі ідуць») (1931), у якім выкарыстоўваецца назва «R.U.R.».

Спасылкі

правіць
  NODES
Project 1