Radix auricularia — від дыхаючых паветрам прэснаводных слімакоў, водных лёгачных бруханогіх малюскаў сямейства балацянікі (Lymnaeidae)[1].

Radix auricularia
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Radix auricularia


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  76526
NCBI  52793
EOL  453246

Апісанне

правіць

Ракавіна вышынёй 25-40 мм і шырынёй 20-30 мм, валодае вельмі шырокім вусцем. Афарбоўка ад бледна-рагавой да шэрай[1]. На галаве знаходзяцца рухомыя шчупальцы — плоскія, трохкутнай формы, кароткія і шырокія. З брушнога боку галавы ў пярэдняй яе частцы знаходзіцца ротавая адтуліна.

Па ўсёй Еўропе да Сібіры і Узбекістана, у рэках Ціхаакіянскага ўзбярэжжа Далёкага Усходу ад Камчаткі да Прымор’я[1]. З пачатку XX стагоддзя ў возеры Байкал сфармаваліся ўстойлівыя папуляцыі гэтага інвазіўнага (для Усходняй Сібіры) малюска[2]. Сустракаецца ў прэсных стаялых вадаёмах ля берагоў. Аддае перавагу глеістым грунтам[1]. Жыве ў Еўразіі (акрамя паўднёва-ўсходняй часткі).

Біялогія

правіць

Як і іншыя лёгачныя слімакі, балацянікі пазбаўленыя першасных шчэлепаў і дыхаюць атмасферным паветрам з дапамогай лёгкага.

Крыніцы

правіць
  1. а б в г Московская Н.Б. Раковины мира. История, коллекционирование, искусство. — Москва: Аквариум-Принт, Харвест, 2007. — С. 217. — 256 с. — ISBN 978-5-98435-602-2.
  2. Katrin Schniebs, Tatiana Ya. Sitnikova, Maxim V. Vinarski, Anke Müller, Igor V. Khanaev and Anna K. Hundsdoerfer Morphological and Genetic Variability in Radix auricularia (Mollusca:Gastropoda: Lymnaeidae) of Lake Baikal, Siberia: The Story of AnUnfinished Invasion into the Ancient Deepest Lake(англ.) // Diversity : journal. — 2022. — June — Т. 14. — № 527. — С. 2.

Літаратура

правіць
  • Московская Н. Б. — Раковины мира. История, коллекционирование, искусство. — Москва: Аквариум-Принт, 2007 — С. 217. — 256 с. — ISBN 978-5-98435-602-2.
  NODES
Idea 1
idea 1