Rhodelphis[1] — род драпежных аднаклетачных раслінных арганізмаў, роднасных да чырвоных водарасцей і выдзеленыя ў новы тып эўкарыётаў Rhodelphidia. 2 віда.

Rhodelphis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rhodelphis Tikhonenkov, Gawryluk, Mylnikov, & Keeling, 2019


Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
NCBI  2598125
IPNI  ???

Распаўсюджанне

правіць

Выяўленыя ў В’етнаме і Украіне. Адзін від знойдзены ў невялікім прэсным возеры ў басейне ракі Дзясна, а другі знайшлі ў марскім пяску ля берага в’етнамскага вострава, які знаходзіцца ў Паўднёва-Кітайскім моры[1][2].

Апісанне

правіць

Аднаклетачная драпежная расліна з двума жгуцікамі, якая другі раз страціла здольнасць да фотасінтэзу. Драпежнікі, якія ядуць іншых пратыстаў. У задняй частцы клеткі мае ілжэножкі, з дапамогай якіх паглынае не толькі бактэрый, але і іншых эўкарыёт. Бясколерныя драпежныя жгуціканосцы, роднасныя да чырвоных водарасцей. Сапраўдных хларапластаў выявіць не ўдалося нават з дапамогай электроннай мікраскапіі. Але на малекулярным узроўні знайшліся некалькі бялкоў, звязаныя з хларапластамі (напрыклад, ферэдаксін  (руск.), які звычайна ўдзельнічае ў фотасінтэзе). Магчыма ў іх усё-такі ёсць нейкі бескаляровы, маленькі і рудыментарны першасны хларапласт. Мітахондрыі маюць трубчастыя крысты  (руск.), у той час як для раслін, як правіла, характэрныя пласціністыя крысты[1][2].

Класіфікацыя

правіць

Вядома 2 віды. Род быў упершыню апісаны ў 2019 годзе групай расійскіх, канадскіх і нямецкіх пратыстолагаў. З дапамогай малекулярна-генетычнага аналізу транскрыптомаў  (руск.) было даказана, што на эвалюцыйным дрэве эўкарыёт гэтыя віды з’яўляюцца сястрынскай групай па адносінах да ўсіх чырвоных водарасцей. Больш таго, яны размяшчаюцца на філагенетычным дрэве супергрупы Archaeplastida ля самога яго аснавання, хоць і не ў самога кораня. Іх выяўленне вылучае гіпотэзу аб агульным міксатрофным аднаклетачным продку чырвоных водарасцей і зялёных раслін, які харчаваўся і за кошт фотасінтэтычнай пластыды, і фагатрофна. Род Rhodelphis быў вылучаны ў асобны тып эукарыёт (Rhodelphidia nom. nov.)[1][2].

  • Rhodelphis limneticus Tikhonenkov, Gawryluk, Mylnikov, & Keeling, 2019
  • Rhodelphis marinus Tikhonenkov, Gawryluk, Mylnikov, & Keeling, 2019

Зноскі

  1. а б в г Сергей Ястребов.. Открыт хищный родственник красных водорослей (руск.). 30 июля 2019. Elementy.ru[ru]. Праверана 30 ліпеня 2019.
  2. а б в Gawryluk Ryan M. R., Denis V. Tikhonenkov, Elisabeth Hehenberger, Filip Husnik, Alexander P. Mylnikov  (руск.), Patrick J. Keeling  (англ.). Non-photosynthetic predators are sister to red algae(англ.) // Nature  (руск.) : Часопіс. — 2019. — DOI:10.1038/s41586-019-1398-6 Published 17 July 2019

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць

  NODES