Runtu
Runtu (вымаўляецца рунту) — дыстрыбуцыя (distribution) адкрытага праграмнага забеспячэння на аснове аперацыйнай сістэмы Linux. Створаны на базе дыстрыбуцыі Ubuntu і арыентаваны на прастату ўжывання і лакалізацыю на рускую, украінскую і беларускую мовы. Графік выпуску выданняў — не радзей аднаго разу на шэсць месяцаў, а практычна, выданні могуць выходзіць і часцей за адзін раз на квартал.
Распрацоўшчык | Супольнасць Runtu.org |
---|---|
Сямейства АС | Linux |
Заснавана на | Ubuntu |
Апошняя версія | 10.04[1] — красавік 2011 |
Падтрымлівае платформы | i386 |
Тып ядра | Модульнае ядро Linux |
Ліцэнзія | GNU GPL і іншыя |
Вэб-сайт | runtu.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першапачатная назва дыстрыбуцыі: «Ubuntu Full Power».
Камплектацыя і канфігурацыя
правіцьАсноўным графічным асяроддзем дыстрыбуцыі Runtu з’яўляецца GNOME самага новага выдання. Камплектацыя праграмнага забеспячэння ўлічвае патрэбы як сервераў, так і рабочых станцый, і дазваляе сфарміраваць зручнае працоўнае асяроддзе з дапамогай толькі аднаго інсталяцыйнага CD.
Ад версіі 1.1, Runtu уключае спецыяльную зборку офіснага пакета OpenOffice.org Professional ад кампаніі Инфра-Ресурс, адаптаваную для Расіі.
Адрозненні камплектацыі і канфігурацыі выпуску Runtu 2.0 ад базавага Ubuntu 7.04:
- Pidgin замяніў Gaim;
- Sunbird;
- Наяўнасць падтрымкі NTFS як праз mintDisk (для ўнутраных дыскаў), так і праз NTFS-Config (для вонкавых дыскаў);
- падтрымка Gnome Templates у mintDesktop;
- Sun Java 6 замяніла Sun Java 5;
- інсталююцца Compiz, Beryl і Emerald;
- новыя фонавыя малюнкі;
- інтэграцыя Microsoft Windows (поўная падтрымка NTFS (чытанне і запіс), Migration Assistant);
- эфекты 3D (Compiz і Beryl на AIGLX);
- Google Earth, Picasa, Skype і іншае ПЗ.