Skinny Puppy
Skinny Puppy — канадскі індустрыяльны гурт, сфармаваны ў Ванкуверы, Брытанская Калумбія, Канада у 1982 годзе. Гурт з'яўляецца піянерам стылю электра-індастрыял і лічыцца адным з найбольш уплывовых індустрыяльных калектываў. Спачатку Skinny Puppy задумваўся як эксперыментальны сайд-праект Кевіна Кі (сапраўднае імя — Кевін Вільям Кромптан), удзельніка нью-вэйв гурта Images in Vogue, але з прыходам Нівека Огра (Кевін Огілві) ён перарадзіўся ў паўнавартасны праект. Пазней да іх далучыўся клавішнік і кампазітар Дуэйн Гётэл, які аказаў моцны ўплыў на станаўленне стылю гурта. Skinny Puppy вынайшлі абсалютна свой стыль, заснаваны на інтэнсіўных электронных бітах і дыстаршаваным вакале.
Skinny Puppy | |
---|---|
Скіні Паппі | |
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанр |
электра-індастрыял IDM нойз дарк-эмбіент |
Гады |
1982—1995 2000 2003—цяперашні час. |
Краіны | |
Адкуль | Ванкувер, Канада |
Лэйбл |
Subconscious Communications Synthetic Symphony Nettwerk American Recordings Play It Again Sam |
Склад |
cEvin Key Nivek Ogre Mark Walk Justin Bennett |
Былыя ўдзельнікі |
Dwayne Goettel Dave «Rave» Ogilvie Wilhelm Schroeder (Bill Leeb) William Morrison |
Іншыя праекты |
ohGr, Download, Doubting Thomas, W.E.L.T., platEAU, The Tear Garden, Front Line Assembly, Ministry, Hilt, Cyberaktif, RX, Images in Vogue |
skinnypuppy.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іх гісторыя пачалася ў канадскім горадзе Ванкуверы, штат Брытанская Калумбія, улетку 1983 года. Менавіта тады са складу маладой мясцовай каманды Images in Vogue выйшлі два ўдзельніка: барабаншчык Кевін Кі (cEVIN Key; сапраўднае імя Kevin Crompton) і вакаліст Нівек Огр (Nivek Ogre; сапраўднае імя Kevin Ogilvie). У 1984 годзе з прадусарам Дэвидам Огілві (David «Rave» Ogilvie) была запісана касета «Back & Forth». З ім гурт працаваў над цэлым шэрагам спробавых запісаў, у тым ліку і над першым ЕР «Remission». Гэты міні-дыск быў апублікаваны на лэйбле Nettwerk, з якім Skinny Puppy падпісалі кантракт на выпуск двух альбомаў. ЕР «Remission» прыцягнуў да дуэта ўвагу брусельскага лэйбла Play It Again Sam Records, які ўзяўся за распаўсюджанне іх запісаў ў Еўропе. У 1985 годзе Skinny Puppy пашырыліся да трыа: да гурта далучыўся клавішнік і праграміст Вільгельм Шродар (Wilhelm Schroeder), ён жа Біл Ліб. У кастрычніку 1985 года разам з новым удзельнікам Skinny Puppy запісалі свой поўнафарматны дэбют «Bites». Улетку 1986 года Вільгельм Шродар вырашыў пакінуць гурт і заняцца сольнай кар'ерай. Яго месца заняў былы ўдзельнік Psyche Дуэйн Гётэл (Dwayne Goettel), які пасля аказаў значны ўнёсак і ў папаўненне рэпертуару Skinny Puppy. Ён прымаў удзел у запісе другога альбома «Mind: The Perpetual Intercourse», апублікаванага ў верасні 1986 года. Больш за ўсё аматараў знайшлося ў першага сінгла «Dig It», які фінішаваў у Тор 10 танцавальнага чарта часопіса «Rolling Stone».
Ужо ўвосень 1987 года выйшаў трэці лонг-плэй «Cleanse, Fold and Manipulate», пасля якога Skinny Puppy перарос статус культавага і андэграўнднага, што пацвердзіла хвалебная рэцэнзія на старонках аднаго з вядучых амерыканскіх часопісаў «People». Аглядальнік выдання, у прыватнасці, адзначаў: «Skinny Puppy ствараюць, па іх уласным вызначэнні, аўдыёскульптуру. Тое, што яны граюць, можна называць па-рознаму, напрыклад, вар'яцтвам. Дзіўныя хаатычныя гукі і далёкае рэха сутыкаюцца, рэзаніруюць і адскокваюць рыкашэтам, раз-пораз завязваюцца невыразныя дыялогі, быццам у пакой далятаюць гукі тэлевізара, што працуе ў суседнім нумары. Гэта нагадвае вандраванне па закавулках начнога кашмару».
Занадта агрэсіўная, задзірліва жорсткая эстэтыка гурта цяжка ўспрымалася многімі людзьмі. Напрыклад, відэа «Worlock» (LP «Rabies») неаднаразова забаранялася трансляваць на розных каналах з-за перанасычанасці сцэнамі гвалту і зверства. Сцэнічны экстрэмізм таксама далёка не ўсім падабаўся. У некаторых гарадах гурту забаранялі выступаць, а ў штаце Цынцынаці музыкаў аднойчы арыштавалі за залішне эксцэнтрычныя паводзіны на сцэне.
1990 год стаў пераломным ў гісторыі Skinny Puppy. Нівек Огр, Кевін Кі і Дуэйн Гётэл, стомленыя інтэнсіўнай супольнай працай апошніх гадоў, разбрыліся па ўласных сайд-праектах і іншых гуртах. Па словах Огра, прымаючы ўдзел ў іншых праектах, ён меў «шанец пагутарыць з многімі выдатнымі людзьмі і рэалізаваць ідэі, якія ўжо даўно абдумваў». Огр запісваўся з гуртамі Ministry, Revolting Cocks і Pigface, працаваў у новым праекце Welt, створаным былым басістам Killing Joke Рэйвенам (Raven). Кевін і Дуэйн стварылі шэраг сайд-праектаў, сярод якіх Hilt, Doubting Thomas і Download.
Склад
правіць- Сучасны склад
- Nivek Ogre (сапраўднае імя Кевін Огілві) — вакал
- cEvin Key (сапраўднае імя Кевін Кромптан) — барабаны, гітара, бас-гітара, сінтэзатар
- Былыя ўдзельнікі
- Дуэйн Гётэл
- Біл Ліб
- Вільям Морысан
- Сесійныя музыканты
- Джасцін Бэнет — барабаны
- Марк Воўк — басовы сінтэзатар, бэк-вакал
Дыскаграфія
правіцьСтудыйныя альбомы
правіць- Back and Forth (1984)
- Bites (1985)
- Mind: The Perpetual Intercourse (1986)
- Cleanse Fold and Manipulate (1987)
- VIVIsectVI (1988)
- Rabies (1989)
- Too Dark Park (1990)
- Last Rights (1992)
- The Process (1996)
- Puppy Gristle (2002)
- The Greater Wrong of the Right (2004)
- Mythmaker (2007)
- Handover (2011)
- Weapon (2013)
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |