True Blue
«True Blue» ― трэці студыйны альбом амерыканскай спявачкі Мадоны, выпушчаны 30 чэрвеня 1986 года. Мадонна працавала са Стывенам Браем і Патрыкам Леанардам , стаўшы сааўтарам і супрадзюсарам усіх песень на альбоме. Як найбольш «дзявочы» альбом Мадонны, «True Blue» уяўляе квінтэсенцыю тэм пра каханне, працу, мары, а таксама расчараванне, і быў натхнёны яе адносінамі з мужам Шонам Пэнам, якому Мадонна прысвяціла альбом. На ўнутраным канверце пласцінкі напісана: «Прысвячаецца майму мужу, самаму клёваму хлопцу ў Сусвеце».[1] У музычным плане песні на альбоме прынялі іншы напрамак ад яе папярэдніх работ, уключыўшы класічную музыку для таго, каб заваяваць больш старэйшую аўдыторыю, якая скептычна ставілася да яе музыкі.
True Blue | |
---|---|
музычны альбом Мадонна | |
Дата выпуску | 30 чэрвеня 1986 |
Жанр | поп-музыка |
|
|
У запісе альбома выкарыстоўвалі розныя інструменты, у тым ліку акустычныя гітары, барабаны, сінтэзатары і кубінскія музычныя інструменты. Тэмы для песень вар’іруюцца ад кахання, свабоды, а ў песні «Papa Don’t Preach» узнімаюцца такія сацыяльныя праблемы, як падлеткавая цяжарнасць . Пасля яго выхаду, «True Blue» атрымаў шмат станоўчых водгукаў ад крытыкаў. Яны пахвалілі альбом, апісаўшы яго як архетып поп-альбомаў канца 1980-х і пачатку 1990-х гадоў. Яны таксама высока ацанілі той факт, што голас Мадоны гучаў мацней, чым гэта было на яе папярэдніх рэлізах, высока ацаніўшы навыкі Мадоны як спявачкі, кампазітара і артыста.
«True Blue» быў сустрэты з неверагодным поспехам, дасягнуўшы першага радка чартаў у 28 краінах па ўсім свеце, уключаючы Аўстралію, Канаду, Францыю, Германію, Злучанае Каралеўства і Злучаныя Штаты. Ён правёў 34 тыдні запар на вяршыні «European Top 100 Albums », больш, чым любы іншы альбом у гісторыі. Ён стаў самым прадаваным альбомам у свеце ў 1986 годзе і застаецца адным з самых прадаваных альбомаў усіх часоў з аб’ёмам продажаў больш за 25 мільёнаў копій па ўсім свеце. Усе пяць сінглаў з альбома дасягнулі верхняй пяцёркі на «Billboard Hot 100», «Live to Tell», «Papa Don’t Preach» і «Open Your Heart» патрапілі на першы радок.
У падтрымку альбома Мадонна адправілася ў свой другі тур «Who’s That Girl World Tour » з якім наведвала гарады Паўночнай Амерыкі, Еўропы і Азіі ў 1987 годзе. Сінглы альбома і кліпы, якія іх суправаджаюць, выклікалі неадназначную рэакцыю сярод адукацыйных і сацыяльных груп, у прыватнасці «Papa Don’t Preach», які ўзнімае тэму падлеткавай цяжарнасці ў яе лірыцы і «Open Your Heart» у вобразе танцоркі стрыптыз-клуба ў сваім музычнае відэа. «True Blue» абазначаюць як альбом, які зрабіў Мадону сусветнай суперзоркай, умацаваўшы сваю рэпутацыю сярод непераўзыдзеных музычных дзеячаў 1980-х гадоў. Альбом таксама згаданы ў Кнізе рэкордаў Гінэса.
Спіс кампазіцый
правіць№ | Назва | Аўтар | Прадзюсар(ы) | Працягласць | |||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1. | «Papa Don't Preach» | Brian Elliot, Madonna | Madonna, Stephen Bray | 4:29 | |||||
2. | «Open Your Heart» | Madonna, Gardner Cole, Peter Rafelson | Madonna, Patrick Leonard | 4:13 | |||||
3. | «White Heat» | Madonna, Leonard | Madonna, Leonard | 4:40 | |||||
4. | «Live to Tell» | Madonna, Leonard | Madonna, Leonard | 5:51 | |||||
5. | «Where's the Party» | Madonna, Bray, Leonard | Madonna, Leonard, Bray | 4:21 | |||||
6. | «True Blue» | Madonna, Bray | Madonna, Bray | 4:18 | |||||
7. | «La Isla Bonita» | Madonna, Leonard, Bruce Gaitsch | Madonna, Leonard | 4:02 | |||||
8. | «Jimmy Jimmy» | Madonna, Bray | Madonna, Bray | 3:55 | |||||
9. | «Love Makes the World Go Round» | Madonna, Leonard | Madonna, Leonard | 4:31 | |||||
40:18 |