Ubisoft Entertainment — французская кампанія, якая спецыялізуецца на выданні і распрацоўцы камп’ютарных відэагульняў, галоўны офіс якой размяшчаецца ў Мантрой, Францыя. Кампанія ўключае ў сябе студыі ў больш чым 20 краінах, сярод іх Расія, Канада, Іспанія, Кітай, ЗША, Германія, Балгарыя, Украіна, Румынія і Італія. «Ubisoft» з’яўляецца адным з найбуйнейшых гульнявых выдаўцоў у Еўропе.

Ubisoft Entertainment SA
фр.: Ubisoft
Тып Грамадская
Лістынг на біржы UBI
Заснаванне 1986
Заснавальнікі Мішэль Гіймо[d] і Іў Гіймо[d]
Краіна
Размяшчэнне Францыя: Мантрой, Парыж
Адрас
Ключавыя постаці Іў Гіймо, старшыня
Яніс Маллат, старшыня студыі ў Манрэалі
Галіна Камп’ютарныя і відэагульні
Прадукцыя Assassin's Creed
Prince of Persia
Rainbow Six
Ghost Recon
Splinter Cell
Rayman
Myst Brothers in Arms
Far Cry
Driver
Just Dance
Call of Juarez
Watch Dogs
Chessmaster
The Crew
Heroes of Might and Magic
Уласны капітал
  • 1,67 млрд € (31 сакавіка 2021)[7]
Абарот

2'143 мільярды продажаў (2012)

$ 1.9 мільярдаў [1]
Аперацыйны прыбытак
  • 289 млн € (31 сакавіка 2021)[7]
Чысты прыбытак € 315.8 мільёнаў
Актывы
  • 4,88 млрд € (31 сакавіка 2021)[7]
Капіталізацыя
  • 6,23 млрд € (4 лютага 2022)[8]
Колькасць супрацоўнікаў 6,010 [2]
Даччыныя кампаніі Massive Entertainment[d], Ubisoft Annecy[d], Future Games Of London[d], Ubisoft Montreal[d], Ubisoft Chengdu[d], Ketchapp[d], i3D.net[d], RedLynx[d], Nadeo[d], Ubisoft, Inc.[d], list of Ubisoft subsidiaries[d], Ubisoft Kyiv і Ubisoft Montpellier[d]
Сайт www.ubi.com
www.ubisoftgroup.com

Гісторыя

правіць

Пяцёра братоў Гіймо (фр.: Guillemot) заснавалі Ubisoft у 1986 годзе ў Францыі. Іў Гіймо (фр.: Yves Guillemot) хутка наладзіў справы з Electronic Arts, Sierra On-Line і Microprose на выданне іх гульняў у Францыі. У канцы дзесяцігоддзя Ubisoft пашырылася на іншыя гульнявыя рынкі, уключаючы ЗША, Вялікабрытанію і Германію.

У 1994 годзе Ubisoft адкрылі сваю студыю па распрацоўцы гульняў у Манрэалі (Канада) якая пазней стала іх галоўным офісам. У гэтым жа годзе Мішэль Ансэло стварыў гульню Rayman, галоўны персанаж якой, Рэйман, з’яўляецца ў гульнях Ubisoft да гэтага часу. У 1996 годзе Ubisoft адкрыла дадатковыя офісы ў Шанхаі і Манрэалі.

У 2000 годзе Ubisoft набыла амерыканскую студыю Red Storm Entertainment, распрацоўшчыка гульняў па матывах кніг Тома Клэнсі. У 2001 у кампанія набыла Blue Byte Software, вядомую па серыі Settlers. У 2003 годзе купляе правы на папулярны брэнд Might & Magic і яго адгалінаванні, у прыватнасці Might and Magic: Heroes. 5 кастрычніка 2009 Ubisoft набывае маленькую, нядаўна заснаваную студыю Nadeo, заснаваную ў 2000 годзе, якая вядомая па праектах TrackMania, Virtual Skipper, ShootMania і QuestMania. У 2003 годзе супрацоўнікі кампаніі працавалі ўжо ў 22 краінах. Ubisoft стварыла некалькі паспяховых і ўзнагароджаных прызамі гульняў, сярод якіх Assassin’s Creed, Tom Clancy’s Splinter Cell, Prince of Persia: The Sands of Time, XIII, Far Cry 2, Rayman 3, Tom Clancy’s Rainbow Six 3: Raven Shield і Beyond Good & Evil.

Даход Ubisoft у 2002—2003 гадах склаў 453 млн; за 2003—2004 — €508 млн. Паводле даных на 2004 год у Ubisoft працавала 2350 чалавек.

У пачатку 2000 года Ubisoft спрабавалі выйсці на рынак анлайн гульняў, спрадзюсіраваўшы Uru: Ages Beyond Myst, The Matrix Online, і еўрапейскія і кітайскія аперацыі над EverQuest. У лютым 2004 Ubisoft адмяняюць падтрымку Uru і адмаўляюцца ад выдання The Matrix Online. Праз тыдзень кампанія анансуе пакупку студыі Wolfpack Studios, распрацоўшчыкаў MMORPG Shadowbane, і ў ліпені 2004 года Tom Clancy’s Splinter Cell: Pandora Tomorrow, выпушчаным на Xbox і PlayStation 2.

20 снежня 2004 года Electronic Arts (EA) набыла 19,9 % фірмы.

У сакавіку 2005 года Ubisoft набыла MC2-Microids (Microids Canada) і злучыла іх з Ubisoft Montreal.[9]

Ubisoft таксама купіла правы на серыю Driver у Atari ў ліпені 2006 за € 19 мільёнаў (USD $ 24 мільёна). Акрамя таго, усе распрацоўшчыкі з Reflections Interactive, якія стваралі Driver, сталі службоўцамі Ubisoft.

11 красавіка 2007 года Ubisoft паведаміла аб набыцці Sunflowers[10]. Sunflowers вядомыя дзякуючы папулярнай серыі Anno.

29 красавіка 2008 года абвешчана аб заснаванні ўкраінскага падраздзялення — Ubisoft Ukraine.[11][12][13]

3 мая 2011 года кампанія стварыла кінастудыю Ubisoft Motion Pictures, якая будзе рабіць фільмы па гульнях.

2 кастрычніка 2014 года на штогадовай гульнявой выставе Игромир, выканаўчы дырэктар кампаніі Ubisoft, Алан Кар, афіцыйна абвясціў аб стварэнні офіса ў Расіі, які называецца Ubisoft Russia[14]. Офіс расійскага прадстаўніцтва знаходзіцца на Прэсненскай набярэжнай у Маскве.

Падраздзяленні

правіць
  1. Ubisoft Tiwak
  2. Ubisoft Montpellier
  3. Ubisoft Paris
  4. Ubisoft Annecy
  5. Ubisoft Milan
  6. Ubisoft Montreal
  7. Ubisoft Quebec
  8. Ubisoft Vancouver
  9. Ubisoft Shanghai
  10. Ubisoft Chengdu
  11. Ubisoft Singapore
  12. Ubisoft Tokyo — пачало сваю дзейнасць у 1994 годзе як дыстрыб’ютар і лакалізатары гульняў, вырабленых іншымі даччынымі кампаніямі, на японскую мову.
  13. Ubisoft Romania
  14. Ubisoft Ukraine
  15. Ubisoft Poland
  16. Ubisoft São Paulo
  17. Ubisoft Barcelona
  18. Ubisoft Motion Pictures — кінастудыя, здымае фільмы па гульнях.
  19. Ubisoft Digital Arts — кампанія па вытворчасці гульняў па фільмах.
  20. Ubisoft India — кампанія ў горадзе Пуна, Індыя. Раней належала Gameloft; была паглынутая ў 2008 годзе.
  21. Ubisoft Casablanca
  22. Ubisoft Madrid — другое, пасля берлінскага, падраздзяленне Ubisoft у Іспаніі. Пасля адкрыцця ў 2001 годзе, сіламі студыі было распрацавана некалькі квэстаў, заснаваных на тэлесерыяле «CSI: Месца злачынства».[15]
  23. Ubisoft Bulgaria
  24. Ubisoft Toronto
  25. Ubisoft Germany
  26. Ubisoft Reflections
  27. Ubisoft Red Storm
  28. Ubisoft Massive
  29. Ubisoft Blue Byte
  30. Nadeo
  31. Sunflowers Interactive
  32. Ubisoft Russia
  33. Ubisoft Halifax

З выпускам Assassin’s Creed II у 2009 Ubisoft запусціла гульнявую сетку Uplay, у якую можна зайсці ў гульні або на сайце Uplay. Uplay дазваляе гульцам мець зносіны з іншымі гульцамі і атрымліваць узнагароджанні (англ.: rewards) за балы, якія выдаюцца за выкананне пэўных дасягненняў (так званых «Actions») у гульнях з падтрымкай Uplay. Падтрымлівае стварэнне спісаў сяброў, куплю гульняў праз унутраную краму ці іх актывацыю пры дапамозе лічбавых ключоў.

Асноўныя канкурэнтныя гульнявыя сеткі

правіць

Зноскі

  1. Nunneley, Stephany. Ubisoft sales for Q4 show increase of 14% to $ 1.4 billion(недаступная спасылка). videogaming247 (29 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2015. Праверана 24 лютага 2010.
  2. At a glance. Ubisoft (1 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана 24 лютага 2010.
  3. а б https://ubistatic19-a.akamaihd.net/comsite_common/en-US/images/22ubi2020_urd_en_20_06_18_mel_tcm99-362572_tcm99-196733-32.pdf
  4. (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.
  5. https://www.ubisoftgroup.com/en-US/about_ubisoft/facts_and_figures.aspx
  6. https://www.ubisoft.com/en-us/company/careers/locations/saint-mand%C3%A9/ubisoft-worldwide-hq Праверана 25 ліпеня 2021.
  7. а б в Ubisoft Entertainment SA Annual Report 2021
  8. Yahoo! Finance Ubisoft Entertainment SA (UBI.PA) Stock Info
  9. .aspx? nId = 2028 Ubisoft montreal enters into an agreement to aquire Microids Canada’s development operations ubi.com
  10. "Ubisoft Acquires SunFlowers, Anno Franchise". Gamasutra. April 11, 2007. Праверана 2007-04-12.
  11. Киев вітае новую студыю UBISOFT! Прэс-рэліз кампаніі Ubisoft Ukraine (руск.). The Daily Telefrag (7 мая 2009 года). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана красавіка 5 2010.
  12. Kiev Welcomes Ubisoft's Newest Studio Прэс-рэліз кампаніі Ubisoft Ukraine (англ.). IGN (7 мая 2009 года). — англамоўная версія пресс-релиза. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана 5. красавіку 2010 г..
  13. Ubisoft адкрывае студыю ў Украіне (руск.). Maxigame.by (30 красавік 2010). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана 5 красавіка 2010.
  14. Assassins-Creed.ru. Игромир 2014 - на тэрыторыі інтэрактыўных забаў (5 кастрычнік 2014 г.).
  15. Ubisoft Madrid (англ.). MobyGames. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана 31 августа 2010.

Спасылкі

правіць
  NODES